Падзеі 10 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мэлёні дала вялікую прэс-канфэрэнцыю, падчас якой пракамэнтавала шэраг пытаньняў міжнароднай палітыкі.
Усе тры крамы Columbia у Менску зачыняць у бліжэйшы час пасьля распродажу рэшткаў прадукцыі, паведамілі Office Life у адной з гандлёвых кропак брэнду.
Менскі гарадзкі суд прысудзіў хрысьціянскаму прапаведніку і супрацоўніку дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі Мікалаю Хіло 4 гады зьняволеньня, паведаміла Politico.
Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск паабяцаў, што прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу ня будзе арыштаваны, калі прыедзе ў Польшчу на юбілей вызваленьня вязьняў нацысцкага канцлягеру Асьвенцым, паведамляе Польскае агенцтва друку.
«Псэўдавыбарамі» назвала прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі кіраўніца Сэнату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска на брыфінгу па выніках сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай 9 студзеня ў Варшаве.
Грамадзянам краін СНД, у якія ўваходзіць і Беларусь, давядзецца паведамляць мэту паездкі ў Латвію і прасіць дазвол на знаходжаньне ў прымежнай зоне — такія папраўкі да Закона «Аб іміграцыі» падрыхтавалі ў Латвіі.
9 студзеня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі перадвыбарчыя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Новыя дасьледаваньні паказваюць, што пара дня, калі вы выпіваеце кубак кавы, можа зьнізіць рызыку раньняй сьмерці, паведамляе BBC.
У ЗША праходзіць цырымонія разьвітаньня з 39-м прэзыдэнтам краіны Джымі Картэрам. Палітык памёр 30 сьнежня ва ўзросьце 100 гадоў. Трансьляцыю цырымоніі вядзе «Голас Амэрыкі».
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка.
2024 год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю мэтэаралягічных назіраньняў, паведаміла 9 студзеня начальніца аддзелу вывучэньня зьмяненьняў клімату службы мэтэаралягічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду зьвестак Белгідрамету Вольга Бакланава.
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Якім умовам трэба адпавядаць, каб быць палітыкам у сучаснай Беларусі? Ці застанецца Сьвятлана Ціханоўская для Захаду адзінай дэмакратычнай лідэркай Беларусі пасьля 26 студзеня і пасьля 9 жніўня?
9 студзеня сваю перадвыбарчую праграму апублікаваў лідэр праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Рашэньне беларускіх уладаў не запрашаць дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня перашкаджае бесстароньняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу, гаворыцца ў апублікаванай 9 студзеня сумеснай заяве БДІПЧ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
У прыватнасьці, крымінальную справу за хабар завялі супраць дырэктара аднаго з прадпрыемстваў лясной галіны Магілёўскай вобласьці.
Прэзыдэнтка Мэксыкі Клаўдыя Шэйнбаўм прапанавала назваць частку ЗША «Мэксыканскай Амэрыкай».
Вакцынацыю ад пнэўмакокавай інфэкцыі для дзяцей ва ўзросьце 2, 4 і 12 месяцаў, дадатковую вакцынацыю ад коклюшу ва ўзросьце 6 гадоў і вакцынацыю ад вірусу папілёмы чалавека (ВПЧ) для дзяўчатак 11 гадоў увялі ў нацыянальны каляндар прышчэпак.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зьвярнуўся да ўраду краіны з просьбай забясьпечыць бесперашкоднае знаходжаньне прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньягу на польскай тэрыторыі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ліст Дуды прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску.
Памерла пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці беларускага музыкі Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады.
9 студзеня каля 13-ай гадзіны дня кіроўца аўтамабіля Mercedes-Benz Sprinter пры праезьдзе рэгуляванага пешаходнага пераходу наехаў на хлопчыка. Той загінуў, паведамляе прэс-служба МУС.
Трэці месяц у розных гарадах Беларусі адбываецца адно з галоўных прапагандысцкіх шоў Лукашэнкі перад так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі – «Маратон адзінства».
Пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая добраахвотна пакінула прэзыдэнцкі палац, правяла першы брыфінг у новым офісе.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе Вашынгтон сабраў групу прыблізна з 50 краін, міністры абароны якіх сустракаюцца на амэрыканскай авіябазе ў Рамштайне ў Нямеччыне, каб абмеркаваць запыты Кіева на дадатковае ўзбраеньне.
13 студзеня ў Менскім абласным судзе пачынаецца працэс над пяцьцю экс-афіцэрамі міліцыі, якія ў жніўні 2020 году заклікалі былых калег «не выступаць карнікамі».
Згодна з указам «Аб сацыяльнай падтрымцы», скасаваньне з 1 студзеня абмежаваньня ў памеры пэнсій закране каля 110 тысяч працоўных пэнсіянэраў, паведаміла 9 студзеня ў Менску начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава.
8 студзеня ў Гомельскім раёне пачаліся вучэньні тэрытарыяльнай абароны.
У зьяўленьні ў інфармацыйным полі Віктара Бабарыкі зашыфраваны шэраг мэсэджаў, схавана некалькі завуаляваных сэнсаў. Розныя пасланьні робяцца беларускаму грамадзтву, Захаду.
Цэнтар будзе інфармаваць аб сытуацыі ў Беларусі перад выбарамі 26 студзеня і пасьля іх.
У сьнежні 2024 году працягваў інтэнсіўна працаваць судовы канвэер у вынясеньні прысудаў грамадзянам Беларусі, якія ў 2020 годзе выявілі сваю палітычную актыўнасьць.
На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Японіі. Абодвух затрымалі за здыманьне чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».
Адзіны працоўны пункт пропуску ўжо некалькі дзён крытычна запоўнены аўтамабілямі.
Законапраект ініцыявала празаходняя ініцыятыва «Эўрагаласаваньне». Для ўнясеньня дакумэнту ў парлямэнт яны сабралі ўжо 60 тысяч подпісаў замест неабходных 50 тысяч.
Сайт «Petitions.by зручны горад» занесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Кіеў паабяцаў паставіць вугаль Кішынёву для вырашэньня энэргетычнага крызісу ў самаабвешчаным Прыднястроўі.
У Запарожжы трэці раз за апошні месяц абвясьцілі жалобу.
Адміністратарка Вікіпэдыі расказала Свабодзе, як адбываецца працэс перайменаваньня краіны на плятформе, чаму гэта так доўга і складана і што сёлета паспрыяла рашэньню на карысьць «Беларусі» перад «Белоруссией».
Галоўная рэдактарка дзяржаўнага тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян паведаміла, што яе муж, рэжысэр, актор і тэлевядоўца Тыгран Кеасаян, знаходзіцца ў коме.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Аўтары тэлеканалу «Настоящее время» Барыс Сачалка і Сяргей Дыкун пішуць пра тое, як і чаму дзясяткі тысяч украінцаў дэзэртуюць з войска — як на фронце, так і падчас навучаньня за мяжой.
Кіт Келаг, які пасьля інаўгурацыі Трампа стане спэцпрадстаўніком ЗША па Ўкраіне, хоча знайсьці рашэньне для завяршэньня вайны за 100 дзён.
Папярэдне высьветлена, што ў дзённы час 8 студзеня хлопчык 2023 году нараджэньня быў дома са сваёй маці і бабулямі.
Падзеі 9 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій у Беларусі праходзіла безь незалежнага назіраньня і практычна не было прыкметным у публічнай прасторы, гаворыцца ў чарговай справаздачы місіі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Падчас свайго візыту ў Польшчу беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды шэрагу выбітных асобаў за ўнёсак у культуру, навуку і барацьбу за свабоду Беларусі.
Сама меней два чалавекі загінулі ў маштабных лясных пажарах вакол Лос-Анджэлесу. У навакольлях гораду гараць жылыя дамы, эвакуавалі ўжо больш за 32 тысячы чалавек.
Аўтары фільму «Адзін з нас» асэнсоўваюць, кім сёньня зьяўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадзкай сьвядомасьці ў цэлым, так і ў сьвядомасьці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца Ціханоўскага
«Адзін з нас» -- так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Пра асобу і значэньне Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам гаворым з Натальляй Мацкевіч, якая была адвакаткай як Бабарыкі, так і Ціханоўскага.
Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў лічыць, што Расея можа дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі, і разважае пра ролю кандыдаткі ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай.
Загрузіць яшчэ