У ЗША праходзіць цырымонія разьвітаньня з 39-м прэзыдэнтам краіны Джымі Картэрам. Палітык памёр 30 сьнежня ва ўзросьце 100 гадоў. Трансьляцыю цырымоніі вядзе «Голас Амэрыкі».
Вакцынацыю ад пнэўмакокавай інфэкцыі для дзяцей ва ўзросьце 2, 4 і 12 месяцаў, дадатковую вакцынацыю ад коклюшу ва ўзросьце 6 гадоў і вакцынацыю ад вірусу папілёмы чалавека (ВПЧ) для дзяўчатак 11 гадоў увялі ў нацыянальны каляндар прышчэпак.
Памерла пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці беларускага музыкі Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады.
Пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая добраахвотна пакінула прэзыдэнцкі палац, правяла першы брыфінг у новым офісе.
13 студзеня ў Менскім абласным судзе пачынаецца працэс над пяцьцю экс-афіцэрамі міліцыі, якія ў жніўні 2020 году заклікалі былых калег «не выступаць карнікамі».
Згодна з указам «Аб сацыяльнай падтрымцы», скасаваньне з 1 студзеня абмежаваньня ў памеры пэнсій закране каля 110 тысяч працоўных пэнсіянэраў, паведаміла 9 студзеня ў Менску начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава.
У сьнежні 2024 году працягваў інтэнсіўна працаваць судовы канвэер у вынясеньні прысудаў грамадзянам Беларусі, якія ў 2020 годзе выявілі сваю палітычную актыўнасьць.
Адзіны працоўны пункт пропуску ўжо некалькі дзён крытычна запоўнены аўтамабілямі.
Адміністратарка Вікіпэдыі расказала Свабодзе, як адбываецца працэс перайменаваньня краіны на плятформе, чаму гэта так доўга і складана і што сёлета паспрыяла рашэньню на карысьць «Беларусі» перад «Белоруссией».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Падчас свайго візыту ў Польшчу беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды шэрагу выбітных асобаў за ўнёсак у культуру, навуку і барацьбу за свабоду Беларусі.
Аўтары фільму «Адзін з нас» асэнсоўваюць, кім сёньня зьяўляецца Сяргей Ціханоўскі для беларусаў, якое месца ён займае як у грамадзкай сьвядомасьці ў цэлым, так і ў сьвядомасьці звычайных людзей, і чаму беларускія ўлады так баяцца Ціханоўскага
З 2018 па 2023 год Беларусь пакінулі 211 286 грамадзян працаздольнага ўзросту, вынікае са статыстыкі, якую апублікавала група ананімных хакераў «Кібэрпартызаны».
Упершыню пасьля вызваленьня з бабруйскай калёніі вядомы горадзенскі блогер Вадзімаці (Вадзім Ермашук) расказаў у інтэрвію журналісту Руслану Кулевічу пра свой досьвед знаходжаньня ў зьняволеньні ў так званым «нізкім сацыяльным статусе».
Візавы цэнтар Італіі з 7 студзеня 2025 году прыпыніў рэгістрацыю па жывой чарзе, паведамляецца на сайце цэнтру.
Пракуратура Магілёўскай вобласьці вынесла папярэджаньні двум жыхарам Клімавіцкага і Клічаўскага раёнаў за парушэньне ўказу Лукашэнкі «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх бесьпілётных лятальных апаратаў».
Паліцыя штата Хар’яна ў Індыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі, якая дапамагае індыйцам міграваць у іншыя краіны.
Дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага «Адзін з нас» прэзэнтуе тэлеканал «Настоящее время. Док» 12 студзеня.
Італьянская журналістка Чэчылія Саля, якая была за кратамі ў Іране ад 19 сьнежня, ужо на самалёце, які ляціць у Італію.
Манахіня Сымона Брамбільля будзе курыраваць рэлігійныя ордэны каталіцкай царквы.
Былы палітзьняволены, праваабаронца Леанід Судаленка пракамэнтаваў сьвежыя фота і відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам з наваполацкай калёніі, апублікаваныя 8 студзеня.
У Таджыкістане затрымалі дэпартаванага са Швэцыі Фархода Нягматава разам з трыма дочкамі. Дзяцей перадалі сваякам, а мужчыну арыштавалі адразу па прыбыцьці.
Больш за 2300 машын чакаюць уезду ў Польшчу зь Беларусі.
Чыноўнікі анансавалі «аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму аналізу цэнаў». Раней Лукашэнка патрабаваў у іх «справядлівага рэгуляваньня цэнаў». Што гэта такое, як будзе працаваць і як паўплывае на рынак?
Пра доўгія чэргі сьведчаць сьвежыя зьвесткі Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Палітвязьню Мікалаю Аўтуховічу 7 студзеня споўнілася 62 гады. Сваякі палітвязьня спадзяюцца, што ён сустрэў гэты дзень у сваёй звычайнай камэры, а не ў ШЫЗА, дзе пабываў перад Новым годам.
Становішча ў дамах жыхароў самаабвешчанай рэспублікі Прыднястроўе пагаршаецца. Людзі напярэдадні былі без электрычнасьці ня толькі з 12:00 па 16:00, але і з васьмі вечара да поўначы.
«Раскінула выбухам нас па зямлі» — сьпявае Лявон Вольскі пра беларусаў, якія вымушана апынуліся ў эміграцыі. Дзе ім адзначаць рэлігійныя сьвяты ў краінах, у якіх няма храмаў і суполак іх канфэсій?
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music. Ён будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску.
На беларуска-польскай мяжы працуе ўсяго адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў: Берасьце — Тарэспаль. Чэргі на ім павялічваюцца, больш за 2000 машынаў маюць выехаць у Польшчу зь Беларусі.
Беларусы расказалі, як становішча іхных сем’яў прызнавалі сацыяльна небясьпечным і пагражалі забраць дзяцей за палітыку.
Беларуская праваабаронца, супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Human Constanta Наста Лойка 6 студзеня адзначае дзень народзінаў — ёй споўнілася 36 гадоў. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які Наста Лойка праводзіць у няволі.
У 2024 годзе беларускія суды прызналі «экстрэмісцкімі» 1444 інфармацыйныя матэрыялы, што складае 40,5% ад усіх такіх рашэньняў з 2008 году.
Пра тое, што ён звольніўся з тэлеканалу, Сяргей Падсасонны напісаў у фэйсбуку, абвінаваціўшы цяперашняе кіраўніцтва «Белсату» ў прыніжэньнях калегі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу паводле палітычных матываў.
Паводле высноваў праваабаронцаў, мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два.
Лічбы ня сьведчаць пра заканчэньне мігранцкага крызісу, але даюць зразумець, што напруга моцна зьнізілася.
Сэпаратысцкі рэгіён Малдовы, які тры дзясяткі гадоў падтрымліваецца Расеяй, перажывае маразы з адключэньнямі электраэнэргіі.
Мэдыцына і навука пра чалавека ўвесь час мяняюцца, у сьвеце робяцца новыя адкрыцьці, лекары ўсё лепш і лепш разумеюць цела чалавека і яго фізіялёгію.
«Мы ня спынім патрабаваць поўнай адказнасьці».
На наступны дзень пасьля перамогі над камандай Лукашэнкі трэнэр даведаўся пра сваё звальненьне.
У заяве на адрас уладаў Літвы згадваюцца «акты вандалізму і праявы мовы варожасьці, скіраваныя супраць беларускай супольнасьці» ў Вільні ў 2024 годзе.
Намесьнік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях доктар Станіслаў Салавей пракамэнтаваў для Свабоды рашэньне ўраду дазволіць усім дзяржаўным мэдустановам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выходныя.
Суд у Хэльсынкі ў пятніцу зацьвердзіў арышт танкера «EAGLE S», западозранага ў пашкоджаньні кабэляў у Фінскай затоцы.
Урад «удасканаліў парадак аказаньня платных мэдычных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя», паведамляе прэс-служба Саўміну.
Паводле Крымінальнага кодэксу, па гэтым артыкуле можа пагражаць да 6 гадоў зьняволеньня.
У Магілёве 3 студзеня раптоўна пайшоў з жыцьця 55-гадовы мясцовы палітычны і грамадзкі актывіст Алесь Сілкоў.
У Варшаве працягваецца пратэст фэрмэраў. Некалькі тысяч чалавек сабраліся каля офісу Эўракамісіі, перадае карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода.
Загрузіць яшчэ