Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску закрываюцца крамы амэрыканскага брэнду Columbia


Усе тры крамы Columbia у Менску закрыюць у найбліжэйшы час, пасьля распродажу рэшткаў прадукцыі, паведамілі Office Life у адным з гандлёвых пунктаў брэнду.

Да гэтага часу ў Менску працавалі тры крамы брэнду Columbia — у гандлёвых цэнтрах «Скала» на вул. П. Глебкі, 5, «Замак» на праспэкце Пераможцаў, 65 і Green City на Прытыцкага, 156.

Да гэтага часу крамы брэнду Columbia прадавалі адзеньне і аксэсуары для актыўнага адпачынку амэрыканскай кампаніі Columbia Sportswear Company. Прадукцыя брэнду таксама прадстаўленая ў Беларусі ў іншых гандлёвых сетках — напрыклад, у «Спортмайстры».

  • У 2024 годзе ў Беларусі зачынілася сетка дзіцячага адзеньня «Бусьлік», асноўным акцыянэрам і пастаўшчыком якога была польская кампанія. Сетку «Бусьлік» прызналі банкрутам.
  • Увосень 2024 году ў Менску таксама спынілі працу крамы польскага абутку Wojas. Як патлумачылі тады ў гандлёвай сетцы, прычынай стала забарона ўраду Беларусі на ўвоз і продаж у краіне шэрагу тавараў з Польшчы, а таксама з Чэхіі і краінаў Балтыі ў рамках беларускіх «контрасанкцыяў».
  • Наагул праз палітычны крызіс і вайну ва Ўкраіне Беларусь пакінуліі многія вядомыя міжнародныя брэнды. Сярод іх Siemens, Intel, AMD, McDonald’s, IKEA, Booking, Airbnb, Shell, H&M, MAN, EA Games ды іншыя. Агулам, паводле падлікаў, якія вядзе рэсурс Motolko.help, з пачатку вайны ва Ўкраіне зь Беларусі выйшлі або абмежавалі там сваю дзейнасьць сама меней 160 кампаній.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG