Кіраўнік Запароскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў паведаміў, што ў выніку расейскага абстрэлу 8 студзеня загінулі 13 чалавек і 113 атрымалі раненьні.
«Шпіталізавалі 59 чалавек, зь іх 10 — у цяжкім стане», — паведаміў Іван Фёдараў у сваім Telegram-канале.
Паводле яго, Расея абстраляла цэнтар Запарожжа кіраванымі авіябомбамі. Інфраструктура не пацярпела ў выніку абстрэлу.
9 студзеня ў Запароскай вобласьці абвясьцілі дзень жалобы, ужо трэці раз за месяц.
За апошнія содні, паводле мясцовай адміністрацыі, расейскія войскі нанесьлі 333 удары па 12 населеных пунктах Запароскай вобласьці.
Форум