Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская прапагандыстка Сіманьян паведаміла, што яе муж знаходзіцца ў коме


Маргарыта Сіманьян з мужам Тыгранам Кеасаянам. Архіўнае фота
Маргарыта Сіманьян з мужам Тыгранам Кеасаянам. Архіўнае фота

Галоўная рэдактарка дзяржаўнага тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян паведаміла, што яе муж, рэжысэр, актор і тэлевядоўца Тыгран Кеасаян, знаходзіцца ў коме.

«Да апошняга не хацела, але, паколькі ўжо пачалі тэлефанаваць рэпартэры, напішу сама. Мой муж, Тыгран Кеасаян, перажыў клінічную сьмерць і знаходзіцца ў коме. У яго, як шмат хто ведае, даўным-даўно вельмі хворае сэрца», — паведаміла Маргарыта Сіманьян у сваім Telegram-канале.

Паводле яе, два гады таму памёр ягоны старэйшы брат.

Telegram-канал «База» паведаміў, што Кеасаян трапіў у лякарню ў канцы сьнежня 2024 году. Лекары ацэньваюць ягоны стан як надзвычай цяжкі. Раней — у 2008 і 2010 гадах — ён перанёс два інфаркты.

У 2022 годзе, пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, супраць Тыграна Кеасаяна ўвялі пэрсанальныя санкцыі ЭЗ, Вялікая Брытанія, Канада і некаторыя іншыя краіны. У чэрвені 2022 году МЗС Казахстану ўключыла Кеасаяна ў сьпіс непажаданых асобаў.

Ва Ўкраіне яго занесьлі ў базу «Миротворець» за прапаганду «расейкага нацызму і фашызму, інфармацыйную падтрымку расейскага ваеннага ўварваньня і за саўдзел у злачынствах расейскай улады супраць Украіны і яе грамадзян».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG