Новыя дасьледаваньні паказваюць, што пара дня, калі вы выпіваеце кубак кавы, можа зьнізіць рызыку раньняй сьмерці, паведамляе BBC.
У ЗША праходзіць цырымонія разьвітаньня з 39-м прэзыдэнтам краіны Джымі Картэрам. Палітык памёр 30 сьнежня ва ўзросьце 100 гадоў. Трансьляцыю цырымоніі вядзе «Голас Амэрыкі».
2024 год стаў самым цёплым за ўсю гісторыю мэтэаралягічных назіраньняў, паведаміла 9 студзеня начальніца аддзелу вывучэньня зьмяненьняў клімату службы мэтэаралягічнага і кліматычнага маніторынгу, фонду зьвестак Белгідрамету Вольга Бакланава.
9 студзеня сваю перадвыбарчую праграму апублікаваў лідэр праўладнай Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Рашэньне беларускіх уладаў не запрашаць дзяржавы-ўдзельніцы АБСЭ назіраць за прэзыдэнцкімі выбарамі ў краіне 26 студзеня перашкаджае бесстароньняй і незалежнай ацэнцы выбарчага працэсу, гаворыцца ў апублікаванай 9 студзеня сумеснай заяве БДІПЧ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ.
У прыватнасьці, крымінальную справу за хабар завялі супраць дырэктара аднаго з прадпрыемстваў лясной галіны Магілёўскай вобласьці.
Прэзыдэнтка Мэксыкі Клаўдыя Шэйнбаўм прапанавала назваць частку ЗША «Мэксыканскай Амэрыкай».
Вакцынацыю ад пнэўмакокавай інфэкцыі для дзяцей ва ўзросьце 2, 4 і 12 месяцаў, дадатковую вакцынацыю ад коклюшу ва ўзросьце 6 гадоў і вакцынацыю ад вірусу папілёмы чалавека (ВПЧ) для дзяўчатак 11 гадоў увялі ў нацыянальны каляндар прышчэпак.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда зьвярнуўся да ўраду краіны з просьбай забясьпечыць бесперашкоднае знаходжаньне прэм’ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньягу на польскай тэрыторыі, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ліст Дуды прэм’ер-міністру Польшчы Дональду Туску.
Памерла пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці беларускага музыкі Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады.
9 студзеня каля 13-ай гадзіны дня кіроўца аўтамабіля Mercedes-Benz Sprinter пры праезьдзе рэгуляванага пешаходнага пераходу наехаў на хлопчыка. Той загінуў, паведамляе прэс-служба МУС.
Пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі, якая добраахвотна пакінула прэзыдэнцкі палац, правяла першы брыфінг у новым офісе.
Пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе Вашынгтон сабраў групу прыблізна з 50 краін, міністры абароны якіх сустракаюцца на амэрыканскай авіябазе ў Рамштайне ў Нямеччыне, каб абмеркаваць запыты Кіева на дадатковае ўзбраеньне.
Згодна з указам «Аб сацыяльнай падтрымцы», скасаваньне з 1 студзеня абмежаваньня ў памеры пэнсій закране каля 110 тысяч працоўных пэнсіянэраў, паведаміла 9 студзеня ў Менску начальніца галоўнага ўпраўленьня пэнсійнага забесьпячэньня Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алена Гомарава.
8 студзеня ў Гомельскім раёне пачаліся вучэньні тэрытарыяльнай абароны.
Цэнтар будзе інфармаваць аб сытуацыі ў Беларусі перад выбарамі 26 студзеня і пасьля іх.
У сьнежні 2024 году працягваў інтэнсіўна працаваць судовы канвэер у вынясеньні прысудаў грамадзянам Беларусі, якія ў 2020 годзе выявілі сваю палітычную актыўнасьць.
На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Японіі. Абодвух затрымалі за здыманьне чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».
Адзіны працоўны пункт пропуску ўжо некалькі дзён крытычна запоўнены аўтамабілямі.
Законапраект ініцыявала празаходняя ініцыятыва «Эўрагаласаваньне». Для ўнясеньня дакумэнту ў парлямэнт яны сабралі ўжо 60 тысяч подпісаў замест неабходных 50 тысяч.
Сайт «Petitions.by зручны горад» занесены ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, які вядзе Міністэрства інфармацыі.
Кіеў паабяцаў паставіць вугаль Кішынёву для вырашэньня энэргетычнага крызісу ў самаабвешчаным Прыднястроўі.
У Запарожжы трэці раз за апошні месяц абвясьцілі жалобу.
Галоўная рэдактарка дзяржаўнага тэлеканалу Russia Today Маргарыта Сіманьян паведаміла, што яе муж, рэжысэр, актор і тэлевядоўца Тыгран Кеасаян, знаходзіцца ў коме.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Кіт Келаг, які пасьля інаўгурацыі Трампа стане спэцпрадстаўніком ЗША па Ўкраіне, хоча знайсьці рашэньне для завяршэньня вайны за 100 дзён.
Папярэдне высьветлена, што ў дзённы час 8 студзеня хлопчык 2023 году нараджэньня быў дома са сваёй маці і бабулямі.
Падзеі 9 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі
Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій у Беларусі праходзіла безь незалежнага назіраньня і практычна не было прыкметным у публічнай прасторы, гаворыцца ў чарговай справаздачы місіі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Падчас свайго візыту ў Польшчу беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ўручыла ўзнагароды шэрагу выбітных асобаў за ўнёсак у культуру, навуку і барацьбу за свабоду Беларусі.
Сама меней два чалавекі загінулі ў маштабных лясных пажарах вакол Лос-Анджэлесу. У навакольлях гораду гараць жылыя дамы, эвакуавалі ўжо больш за 32 тысячы чалавек.
Расейская выведка падтрымлівала цесныя сувязі з рухам «Талібан» у Афганістане і фінансавала тэракты, накіраваныя супраць амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў 2010-х гадах.
З 2018 па 2023 год Беларусь пакінулі 211 286 грамадзян працаздольнага ўзросту, вынікае са статыстыкі, якую апублікавала група ананімных хакераў «Кібэрпартызаны».
Ва ўкраінскім горадзе Запарожжа ад расейскага ўдару па прамысловым прадпрыемстве ўдзень 8 студзеня загінулі 13 чалавек, дзясяткі параненыя.
Упершыню пасьля вызваленьня з бабруйскай калёніі вядомы горадзенскі блогер Вадзімаці (Вадзім Ермашук) расказаў у інтэрвію журналісту Руслану Кулевічу пра свой досьвед знаходжаньня ў зьняволеньні ў так званым «нізкім сацыяльным статусе».
Трэці месяц у розных гарадах Беларусі адбываецца адно з галоўных прапагандысцкіх шоў Лукашэнкі перад так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі – «Маратон адзінства».
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth 8 студзеня разьмясьціў дзьве выявы Паўночнай Амэрыкі, на якіх ЗША і Канада намаляваныя як адзіная дзяржава.
Калі выпіваць штодня вялікую шклянку малака, рызыка раку кутніцы (прамой кішкі) можа зьменшыцца на 17 адсоткаў, паказвае нядаўняе вялікае дасьледаваньне пра сувязь харчаваньня і гэтай хваробы.
У Беларусі і Польшчы выйшлі адразу сем паштовых марак, прысьвечаных беларускай культуры.
Візавы цэнтар Італіі з 7 студзеня 2025 году прыпыніў рэгістрацыю па жывой чарзе, паведамляецца на сайце цэнтру.
Пракуратура Магілёўскай вобласьці вынесла папярэджаньні двум жыхарам Клімавіцкага і Клічаўскага раёнаў за парушэньне ўказу Лукашэнкі «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх бесьпілётных лятальных апаратаў».
Паліцыя штата Хар’яна ў Індыі пачала расьсьледаваньне ў дачыненьні да кампаніі, якая дапамагае індыйцам міграваць у іншыя краіны.
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што Эўразьвяз не дапусьціць уварваньня ў свае межы іншых краін, хто б гэта ні быў.
Дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага «Адзін з нас» прэзэнтуе тэлеканал «Настоящее время. Док» 12 студзеня.
8 студзеня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская пачала працоўны візыт у Варшаву з сустрэчы з Дональдам Тускам – прэм’ер-міністрам Польшчы.
Італьянская журналістка Чэчылія Саля, якая была за кратамі ў Іране ад 19 сьнежня, ужо на самалёце, які ляціць у Італію.
Манахіня Сымона Брамбільля будзе курыраваць рэлігійныя ордэны каталіцкай царквы.
Былы палітзьняволены, праваабаронца Леанід Судаленка пракамэнтаваў сьвежыя фота і відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам з наваполацкай калёніі, апублікаваныя 8 студзеня.
Найчасьцей пад удары траплялі аб’екты на поўдні Расеі.
У Таджыкістане затрымалі дэпартаванага са Швэцыі Фархода Нягматава разам з трыма дочкамі. Дзяцей перадалі сваякам, а мужчыну арыштавалі адразу па прыбыцьці.
Загрузіць яшчэ