Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаваньні з новым 2025 годам лідэрам 64 дзяржаваў, вынікае з інфармацыі на яго сайце.
Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк папрасіў Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта палітык сказаў у навагоднім відэазвароце, апублікаваным у на Youtebe-канале руху.
Зарэгістраваная на Кіпры кампанія ROSTUMEL HOLDING LIMITED унесеная ў санкцыйны сьпіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы на патрабаваньне кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) за гандаль карбамідам вытворчасьці ААТ «Гродна Азот», піша «Позірк».
«Кібэрпартызаны» ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і разьмясьцілі там віншаваньні з Новым годам з выявай Пагоні.
Брытанскае выданьне Financial Times публікуе свае прагнозы на 2025 год, ахопліваючы ключавыя сусьветныя падзеі і трэнды.
Упаўнаважаны орган уладаў Чэхіі, функцыі якога адпавядаюць беларускім органам ЗАГС, а канкрэтна Matriční úřad прыняў рашэньне, што Ян і Ларыса Геніюшы былі і бесперапынна заставаліся чэхаславацкімі грамадзянамі. Фактычна гэта азначае, што іх выдача з Чэхаславаччыны ў савецкі Гулаг была незаконнай.
Злучаныя Штаты Амэрыкі застаюцца адданымі падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека ў Беларусі.
Пасьля крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады і зь іх.
З 1 студзеня 2025 году Ўкраіна спыняе транзыт расейскага газу да Эўропы. Гэтае рашэньне мае гістарычнае значэньне: упершыню за паўстагодзьдзе краіны Эўропы ня будуць атрымліваць прыродны газ з Расеі праз тэрыторыю Ўкраіны.
Вырастуць падаткі на даходы, здачу жыльля ў арэнду. З 1 студзеня пачнуць набываць моц папраўкі ў Падатковый кодэкс. Расказваем, за што беларусы стануць плаціць больш і ці вырасьце падатковая нагрузка.
Хакерская групоўка, якую спансуе ўрад Кітая, пракралася ў кампутарную сыстэму Міністэрства фінансаў ЗША і атрымала доступ да працоўных кампутараў і незасакрэчаных дакумэнтаў.
1 студзеня 2025 году ў Беларусі пачнецца наступны этап выбараў — агітацыя.
Цягам 2024 году ў Беларусі ўхвалілі шэраг рашэньняў, паводле якіх атрымальнікі сацыяльных выплат і пэнсій мусілі «перайсьці» ў банкі.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году ўсе выбарчыя кампаніі ў Беларусі праводзіліся з грубымі парушэньнямі заканадаўства, іх вынікі істотна фальсыфікаваліся.
Жонка дэпартаванага ў Беларусь экс-байца палка Каліноўскага Васіля Верамейчыка дабіваецца, каб яе мужа ўключылі ў сьпісы для абмену палоннымі.
Суд Сэула выдаў ордэр на затрыманьне дзейнага прэзыдэнта краіны Юн Сок Ёля за ўвядзеньне ім ваеннага становішча.
Улады Рэспублікі Малдова разглядаюць магчымасьць нацыяналізацыі газавай кампаніі «Малдовагаз», 50% акцыяў якой належаць расейскаму «Газпраму», на фоне заяваў расейскага боку аб спыненьні паставак газу ў Малдову з 1 студзеня.
Генэральная пракуратура Нямеччыны прад’явіла абвінавачаньні ў шпіянажы і падрыхтоўцы дывэрсіяў траім грамадзянам Расеі.
Cтварэньне спэцыялізаваных клясаў для падрыхтоўкі апэратараў бесьпілётных лятальных апаратаў на вайсковых факультэтах і катэдрах усіх вышэйшых навучальных установаў Беларусі анансаваў начальнік упраўленьня ўжываньня і разьвіцьця беспілётных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў Міхаіл Бранскі.
30 сьнежня Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новы трохкампанэнтны пакет дапамогі Ўкраіне ў памеры 5,9 млрд даляраў. Белы дом нарошчвае падтрымку ахопленай вайной Украіны да заканчэньня тэрміну паўнамоцтваў прэзыдэнта Джо Байдэна ў наступным месяцы.
Сама меней 1721 чалавек асуджаныя паводле палітычна матываваных крымінальных спраў у Беларусі за 2024 год, сьведчаць падлікі праваабаронцаў «Вясны».
Польшча падоўжыла для беларусаў рэжым спрошчанага атрыманьня праязнога дакумэнта замежніка да 30 чэрвеня 2025 году.
Расея скасуе мараторый на разгортваньне ракет сярэдняй і меншай далёкасьці зь ядзернымі боегалоўкамі, паколькі ЗША разьмясьцілі такую зброю ў розных рэгіёнах сьвету, заявіў 29 сьнежня міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў.
Сёлета Беларусь па бязьвізе наведалі амаль удвая менш жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы, чым за папярэдні год.
У абраным восеньню 2024 году новым складзе Сейма Літвы створаная міжфракцыйная дэпутацкая група «За дэмакратычную Беларусь», яе ўзначаліў першы віцэ-сьпікер літоўскага парлямэнту Юозас Олекас
Сьвятара з Валожына Генрыка Акалатовіча прызналі вінаватым у «здрадзе дзяржаве» і асудзіла на 11 гадоў зьняволенья ва ўмовах агульнага рэжыму.
Міністэрства абароны ЗША знаходзіцца ў працэсе дастаўкі соцень тысяч артылерыйскіх снарадаў, тысяч ракет і сотняў браніраваных машын, якія ўзмоцняць Украіну ў зімовы пэрыяд.
Цырымонія інаўгурацыі на пасаду прэзыдэнта былога футбаліста і дэпутата Міхэіла Кавэлашвілі адбылася 29 сьнежня ў будынку парлямэнту Грузіі.
Сотні тысяч беларусаў сьвяткуюць Каляды і Новы год у вымушанай эміграцыі. Распыталі іх, як за гэты час зьмяніліся сьвяточныя сямейныя кулінарныя традыцыі, ці лёгка гатаваць традыцыйныя беларускія стравы далёка ад радзімы і ці хутка пераймаюцца звычкі новых краін.
Вярхоўны Суд Беларусі прызнаў камандзіра 118-га батальёна ахоўнай паліцыі Канстанціна Смоўскага вінаватым у зьдзяйсьненьні генацыду — злачынстве, прадугледжаным арт.127 КК.
Палёты пачаліся пасьля візыту ў Менск Садама Хафтара, аднаго з сыноў кіраўніка Нацыянальнай арміі Лібіі Халіфы Хафтара. У складзе дэлегацыі быў брыгадны генэрал Мухамад аль-Манфур аль-Амін, які камандуе Акадэміяй авіяцыі ва ўсходняй Лібіі.
29 сьнежня Ільхам Аліеў заявіў, што самалёт атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі». Паводле яго, паветранае судна AZAL зьбілі «не спэцыяльна», але некаторыя колы ў Расеі хацелі «замяць пытаньне».
39-ы прэзыдэнт ЗША, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Джымі Картэр памёр у сваім доме ў Джорджыі, паведаміў заснаваны ім фонд. Яму было 100 гадоў.
Фактычны лідэр Сырыі Ахмэд аш-Шараа паабяцаў распрацаваць новую канстытуцыю краіны на працягу трох гадоў, а на працягу чатырох правесьці выбары.
Улады Азэрбайджана зрабілі больш жорсткімі міграцыйныя правілы для расейцаў і асобаў без грамадзянства, якія стала пражываюць у Расеі. Ім абмежаваны максымальны тэрмін бязьвізавага знаходжаньня ў краіне. Новы ліміт — 90 дзён на год.
Умацаваньне мяжы зь Беларусьсю ў рамках процідзеяньня нелегальнай міграцыі абыйдзецца Польшчы ў 2,5 млрд злотых (каля 610 млн даляраў), паведаміў брытанскаму выданьню Financial Times намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
Самалёт «Азэрбайджанскіх авіяліній», які разьбіўся ў Казахстане, атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі», заявіў у нядзелю прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў.
Пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што добраахвотна пакіне прэзыдэнцкі палац.
З 1 студзеня 2025 году «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Малдову з прычыны запазычанасьці з боку «Малдовагаза», гаворыцца ў паведамленьні расейскай кампаніі.
28 сьнежня, роўна празь месяц пасьля заявы грузінскага прэм’ера Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненьні эўраінтэграцыі да 2028 году, па ўсёй Грузіі прайшла маштабная антыўрадавая акцыя пратэсту пад назвай «Ланцуг адзінства».
Тэлеграм-канал расейскага дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» заблякавалі ў шэрагу эўрапейскіх краін. Таксама ў тэлеграме недаступныя каналы шэрагу іншых расейскіх дзяржаўных мэдыя.
Зьвязаны з Расеяй танкер Eagle S так званага «ценявога флёту», затрыманы берагавой аховай Фінляндыі 25 сьнежня, меў абсталяваньне для шпіянажу за караблямі і самалётамі NATO, паведамляе брытанскае выданьне Lloydʼs List.
Дональд Трамп зьвярнуўся ў Вярхоўны суд з просьбай адкласьці прыняцьце закона, які забароніць працу TikTok або прымусіць яго ўладальніка прадаць сацсетку амэрыканскай кампаніі.
Славакія можа спыніць пастаўкі электраэнэргіі Ўкраіне пасьля спыненьня транзыту расейскага газу, заявіў прэм’ер-міністар краіны Робэрт Фіца.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб памілаваньні 20 чалавек, асуджаных за «экстрэмісцкія» злачынствы.
Новым дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага архіва ў Беларусі стаў былы вайсковец Аляксандар Вянсковіч, зьвярнула ўвагу «Наша Ніва».
У расейскім сэгменце інтэрнэту распаўсюджваецца «навагодні» відэаролік, у якім баец СПА зьбівае ракетай запрэжку Санта-Клаўса. У якасьці альтэрнатывы Санта-Клаўсу прапануецца расейскі Дзед Мароз.
Прысуд у справе аб пашкоджаньні расейскага вайсковага самалёта далёкага радыёлякацыйнага назіраньня А-50 на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам уступіў у сілу. Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу.
У 2024 годзе Польшча выдала грамадзянам Беларусі каля дзевяці тысячаў «картаў паляка». Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на прэсавую службу польскага МЗС.
Загрузіць яшчэ