У расейскім сэгменце інтэрнэту распаўсюджваецца «навагодні» відэаролік, у якім баец СПА зьбівае ракетай запрэжку Санта-Клаўса. У якасьці альтэрнатывы Санта-Клаўсу прапануецца расейскі Дзед Мароз.
Прысуд у справе аб пашкоджаньні расейскага вайсковага самалёта далёкага радыёлякацыйнага назіраньня А-50 на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам уступіў у сілу. Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу.
У 2024 годзе Польшча выдала грамадзянам Беларусі каля дзевяці тысячаў «картаў паляка». Пра гэта паведамляе «Медыязона» са спасылкай на прэсавую службу польскага МЗС.
ЗША ўвялі санкцыі супраць заснавальніка і ганаровага старшыні кіруючай у Грузіі партыі «Грузінская мара», былога прэм’ер-міністра і мільярдэра Бідзіны Іванішвілі.
Карбалевіч падсумоўвае вынікі і дае прагнозы.
Урад Літвы працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, заявіў новы літоўскі міністар замежных спраў Кястуціс Будрыс 27 сьнежня ў Вільні на сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Дэлегацыя МУС Іраку азнаёмілася з матэрыяльна-тэхнічнай базай ведамаснай вучэльні, тэхнікай і ўзбраеньнем унутраных войскаў Беларусі, а таксама спэцыяльных падразьдзелаў «Алмаз» і АМАП.
У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 27 сьнежня дадалі яшчэ 13 чалавек. Цяпер у дакумэнце на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 4808 пазыцыяў.
Новы памер выплат прадугледжвае распараджэньне ўраду Польшчы аб крытэрах даходаў і памерах грашовай сацыяльнай дапамогі.
Пакуль невядома, ці распаўсюджваецца забарона паляваньня на ваўка на тэрыторыю Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка.
16 сьнежня дэпутаты Бундэстагу прагаласавалі за роспуск ураду Нямеччыны.
У раскладзе пазначана, што затрымліваецца адзін рэйс з Шарамецьева (Масква), які выконвае кампанія «Аэрофлот» на самалёце Boeing 737-800.
Палітоляг і гісторык Аляксандар Фрыдман тлумачыць, чаму адбыўся абмен рэзкімі рэплікамі паміж Лукашэнкам і Пашыньянам, і зьвяртае ўвагу на тое, як беларускі кіраўнік імкнецца спадабацца Пуціну і расейскім журналістам.
Хадайніцтва аб імпічмэнце Хан Док Су падала апазыцыйная Дэмакратычная партыя.
Вядома пра мінімум сем аэрапортаў, у якіх абмяжоўвалі палёты.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 1994 году ўсе выбарчыя кампаніі ў Беларусі праводзіліся з грубымі парушэньнямі заканадаўства, іх вынікі істотна фальсыфікаваліся.
Раней украінскае дзяржаўнае агенцтва паведаміла, што ўрад прапанаваў выключыць беларускую мову зь пераліку тых, якія патрабуюць абароны і падтрымкі.
Як выжывае адзін з найлепшых беларускіх тэатраў на выгнаньні? Што рыхтуюць для беларусаў вольныя «Купалаўцы» ў 2025 годзе?
2024 год стаў багатым на падзеі ў сфэры беларускай гістарычнай навукі і адукацыі. У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце была заснаваная праграма «Гісторыя», выйшлі дзясяткі гістарычных кніг ня толькі ў Беларусі і эўрапейскіх краінах, але і за акіянам, у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Арлета Бойкэ пра «чай з малінавым варэньнем» і прапаганду Лукашэнкі і Пуціна.
Лукашэнка традыцыйна паказаў у дэклярацыі, што нібыта не валодае ніякай маёмасьцю, ні нерухомасьцю, ні транспартнымі сродкамі. А побач зь ім пазначаная жонка, зь якой, паводле ранейшай інфармацыі, ён не жыве ўжо шмат гадоў.
Улады абнавілі пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Беларуская мова — адзіная сярод тытульных моваў дзяржаваў постсавецкай прасторы, якой пагражае зьнікненьне.
«Не пакідайце веры ў будучыню! Толькі вера, што кашмар ня вечны, што прыйдзе час, калі і яму прыйдзе канец, дазволіць нам дачакацца нашай вольнай дзяржавы».
Беларусь і Ватыкан усталявалі дыпляматычныя дачыненьні 11 лістапада 1992 году. З гэтага часу ў Беларусі пачала дзейнічаць Апостальская нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь, але беларускай амбасады пры Сьвятым Пасадзе не было.
Палітоляг Пётра Рудкоўскі адказвае на пытаньне, навошта ўладзе ажно 5 кандыдатаў у гэтай выбарчай кампаніі, разважае пра ролю Ганны Канапацкай і прагназуе, якія зьмены ў Беларусі адбудуцца пасьля 26 студзеня.
Кошт праекту — 300 тысяч даляраў.
Савет міністраў Беларусі скараціў аб’ём фінансаваньня навукова-дасьледчых, досьледна-канструктарскіх і досьледна-тэхналягічных работ у 2024 годзе.
Пра што Рыжанкоў не згадаў, згадвае Свабода.
У парлямэнце не выключаюць новых санкцый супраць Беларусі пасьля выбараў 26 студзеня 2025 году.
У падручнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» для 11-х клясаў вырашылі ўключыць інфармацыю пра падзеі 2020 году, заявіў 23 сьнежня міністар адукацыі Андрэй Іванец па выніках пасяджэньня ведамаснай камісіі па навукова-мэтадычным забесьпячэньні гістарычнай палітыкі.
Якую палітыку вядзе Нямеччына адносна Беларусі? Ці гатовыя нямецкія палітыкі размаўляць з Лукашэнкам?
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе хроніку судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Для беларусаў, якія стала жывуць за мяжой, будуць даступныя ўсяго шэсьць участкаў для галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах 26 студзеня 2025 году — усе яны ў Беларусі. Выбары ў Беларусі пры Аляксандру Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Напярэдадні Калядаў шэраг дыпляматычных прадстаўніцтваў краінаў Захаду выказалі салідарнасьць з прадстаўнікамі духавенства і вернікамі Беларусі, якія зазналі перасьлед за свае погляды.
Санкцыі пачнуць дзейнічаць 24 сьнежня.
У той жа час Лукашэнка разам з вайсковым кіраўніцтвам пэрыядычна абвінавачвае Ўкраіну ў намеры дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі, а прадстаўнікі ўраду Беларусі падпісваюць дакумэнты аб супрацы з акупаванымі Расеяй украінскімі рэгіёнамі.
Перад Новым годам беларусы скардзяцца на падаражэньне прадуктаў. Паглядзелі, як важныя для сьвяточнага стала пакупкі зьмяніліся ў цане з пачатку году.
Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў, якія возьмуць удзел у выбарах прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году — Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч ня бачыць падставаў для перагляду палітыкі адносна Беларусі з боку заходніх краінаў і разважае пра тое, на якім узроўні знаходзіцца беларускае пытаньне ў Вашынгтоне.
Прэзыдэнтка Грузіі настойвае, што новыя выбары маюць быць прызначаныя на 29 сьнежня, апошні дзень ейнай кадэнцыі.
Пра гэта паведамілі ў Крамлі. Расейскі прапагандыст Павел Зарубін апублікаваў 9 сэкундаў відэа з сустрэчы Пуціна і Фіца, адзначыла расейская служба Свабоды.
Раней Саламэ Зурабішвілі адмовілася пакідаць пасаду прэзыдэнта краіны, бо не прызнае новага ўраду краіны і вінаваціць яго ў фальсыфікацыі выбараў.
Аятала Алі Хамэнэі заклікаў сырыйцаў да супраціву ўраду пад кіраўніцтвам паўстанцаў, які фармуецца пасьля зрынаньня дыктатара Башара Асада. Хамэнэі зноў паўтарыў, што паўстаньне было арганізавана Захадам.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс заяўляе, што прыкметнай тэндэнцыяй году стала страта Лукашэнкам «цэнтральнага статусу» саюзьніка РФ, і адказвае на «вечнае» пытаньне, ці задавальняе Лукашэнка Маскву.
Пасля трагічнага здарэньня ў нямецкім Магдэбургу прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьвярнуўся да прэзыдэнта Анджэя Дуды і партыі «Права і справядлівасьць».
Такімі «кур’ерамі» назвалі Дзьмітрыя Кавалёва, Сяргея Кардаша і Аляксея Кубракова, якія знаходзіяцца ў СІЗА. Сьцьвярджаецца, што гэтыя людзі перадавалі грошы сем’ям палітвязьняў.
На працягу некалькіх мінулых тыдняў уражаны сьвет са зьдзіўленьнем назіраў за тым, як Сырыя імкліва перастае быць сфэрай улыву Масквы — бяз колькі-небудзь прыкметнага супраціву з боку апошняй.
Аляксандар Лукашэнка другі раз за 30 год свайго прэзыдэнцтва выправіўся ў Султанат Аман. Што азначае гэты візыт — тлумачыць палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) дазволіў абмежаванай колькасьці індывідуальных спартоўцаў зь Беларусі і Расеі ўдзельнічаць у нэўтральным статусе «на строгіх умовах» у кваліфікацыйных алімпійскіх спаборніцтвах сэзону 2025/26, піша «Позірк».
Загрузіць яшчэ