Дзяржаўная памежная ахова Латвіі падала сваю статыстыку за год.
Былы намесьнік начальніка Генэральнага штабу ўзброеных сіл Армэніі арыштаваны па абвінавачаньні ў халатнасьці ў сувязі з вайной у Нагорным Карабаху 2020 году.
У 2020 годзе Анатоль Трухановіч неадназначна паставіўся да рашэньня дачкі вылучацца ў прэзыдэнты. Тэлеграм-канал «Кулуары» пацікавіўся ў вядомага беларускага бізнэсоўца, аднаго зь першых беларускіх мільянэраў, што ён думае пра цяперашнюю сытуацыю.
Фатаздымкі паказваюць хаду палітычнага крызісу ва Ўкраіне, які прыцягнуў увагу сьвету 20 гадоў таму.
«Гісторыя і сучасныя ўмовы паказалі, што наша супрацоўніцтва з Каралеўствам Данія не прывяло да стварэньня поўнай роўнасьці. Цяпер надышоў час для нашай краіны зрабіць наступны крок».
На пункце пропуску Мядзінінкай літоўскія памежнікі спынілі аўтамабіль, у салёне якога быў вымпел са сьцягам савецкіх дэсантнікаў, упрыгожаным чырвонай зоркай і георгіеўскай стужкай.
Судзьдзя зь Нью-Ёрку, які старшынюе ў справе Дональда Трампа аб выплатах за маўчаньне, прызначыў абвяшчэньне пакараньня абранаму прэзыдэнту ЗША за 10 дзён да ягонай інаўгурацыі.
Чым большую лічбу «ўсенароднай падтрымкі» агучвае дыктатура падчас чарговых «выбараў», тым бліжэйшым можа быць крах шматгадовай тыраніі.
Суд у Хэльсынкі ў пятніцу зацьвердзіў арышт танкера «EAGLE S», западозранага ў пашкоджаньні кабэляў у Фінскай затоцы.
У ЗША 3 студзеня пачынае працу новае скліканьне Кангрэсу. Выбары ў яго адбыліся ў лістападзе, адначасова з выбарамі прэзыдэнта. Абедзве палаты будзе кантраляваць Рэспубліканская партыя.
Пяты год запар адначасова беларусаў з Новым годам віншуюць і Ціханоўская, і Лукашэнка. Чаму ў апошнія хвіліны 2024 году беларускія ўлады запавольвалі інтэрнэт і зь якіх абяццаньняў ад кандыдатаў у прэзыдэнты пачынаецца 2025-ы для Беларусі, разважае Валер Карбалевіч.
Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў пасьля выбараў? Ці будзе Лукашэнка ўдзельнічаць у мірных перамовах па Ўкраіне? Ці чакае Беларусь у найбліжэйшыя гады транзыт улады?
У Магілёве 3 студзеня раптоўна пайшоў з жыцьця 55-гадовы мясцовы палітычны і грамадзкі актывіст Алесь Сілкоў.
У Варшаве працягваецца пратэст фэрмэраў. Некалькі тысяч чалавек сабраліся каля офісу Эўракамісіі, перадае карэспандэнт украінскай службы Радыё Свабода.
Журналіст сьветлагорскага мэдыяхолдынгу «Ранак» Андрэй Ліпскі паведаміў «Эўрарадыё», што рашэньне пра наданьне статусу ўцекача прыйшло яму на пошту пад самы Новы год.
З 31 сьнежня па 3 студзеня ў Беларусь з Украіны заляцелі як найменей 25 расейскіх «шахедаў», паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн».
Улады Вэнэсуэлы паабяцалі заплаціць 100 тысяч даляраў за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць апазыцыйнага палітыка Эдмунда Гансалеса.
З 1 студзеня ў Беларусі пачаўся этап перадвыбарнай агітацыі. Як і кампанія ў цэлым, ідзе яна млява і непрыкметна. Бо ўсім зразумела, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў загадзя перадвызначаныя.
Нацыянальнае агенцтва рэгуляваньня ў энэргетыцы (ANRE) Малдовы 3 студзеня зацьвердзіла новыя тарыфы на электрычную і цеплавую энэргію.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Толькі ў 2023 годзе як мінімум дзесяць каталіцкіх сьвятароў зьведалі на сабе палітычны перасьлед. Дагэтуль ня дзейнічае Чырвоны касьцёл, улады забараняюць правядзеньне фэстываляў духоўнай музыкі.
Славацкі прэм’ер-міністар Робэрт Фіца 2 студзеня заявіў, што ягоны ўрад абмяркуе меры ў адказ на спыненьне Ўкраінай транзыту расейскага газу.
Усе прамысловыя прадпрыемствы ў непрызнаным Прыднястроўі, «акрамя харчовых», спыненыя, паведамляюць «Навіны Прыднястроўя».
1 студзеня кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Алег Гайдукевіч паказаў, апублікаваў фота сваіх агітацыйных матэрыялаў. На адным з плякатаў палітык паказвае непрыстойны знак.
Украіна рыхтуецца аднавіць дыпляматычныя адносіны з Сырыяй, заявіў 2 студзеня прэзыдэнт краіны Ўладзімір Зяленскі.
Нямецкі адвакат паскардзіўся на дзеяньні пракуратуры, якая вырашыла не пачынаць справы супраць ультраправага дэпутата, які валодае фэрмай па вырошчваньні цыбулі на Лідчыне.
Фэдэральны ўрад Нямеччыны паведаміў уладам Беларусі аб прыпыненьні з 1 студзеня 2025 году дзеяньня пагадненьня аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасьць.
У канцы сьнежня 2024 году Міністэрства замежных спраў Літвы падрыхтавала і накіравала на разгляд у парлямэнт праект закону аб падаўжэньні дзеяньня абмежавальных мераў датычна грамадзян Беларусі і Расеі, уведзеных у 2023 годзе.
Сярод захадаў «дзяржаўнай абароны» ў такіх выпадках — пазбаўленьне бацькоўскіх правоў і забіраньне дзіцяці зь сям’і.
Пра гатоўнасьць вэтэранаў МУС «не застацца ў баку ад электаральнай кампаніі заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў.
1 студзеня 2025 году Польшча прыступіла да выкананьня абавязкаў старшыні Рады Эўразьвязу, паведамляе «Польскае радыё».
Малдова пераключылася на пастаўкі электраэнэргіі з Румыніі, паведамілі ў прэс-службе дзяржаўнай кампаніі Energocom.
Палітычны аглядальнік і мэдыя-аналітык Паўлюк Быкоўскі аналізуе і параўноўвае навагоднія выступы Аляксандра Лукашэнкі і Сьвятланы Ціханоўскай і разважае пра загадкавую фразу Лукашэнкі пра «зьмену пакаленьняў».
З 1 студзеня ў Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя да выбараў прэзыдэнта, кандыдаты могуць знаёміць выбарнікаў са сваімі перадвыбарнымі праграмамі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Агулам Эўрапейская камісія заблякавала каля 19 мільярдаў эўра, якія прызначаліся для Вугоршчыны.
Баўгарыя і Румынія сталі паўнапраўнымі чальцамі Шэнгенскай зоны. Зь першага студзеня адмянілі праверкі на сухапутных межах гэтых краін з астатнімі ўдзельнікамі Шэнгенскага пагадненьня.
У пералік прычын, па якіх сям’ю зь дзецьмі могуць паставіць на ўлік, бо яны «знаходзяцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы» дадалі прыцягненьне бацькоў да адміністрацыйнай адказнасьці паводле «палітычных» артыкулаў.
Беларусам масава адмаўляюць у прытулку ў Грузіі. У асноўным гэта людзі, у якіх скончыўся тэрмін дзеяньня беларускага пашпарта і якія ня могуць вярнуцца ў Беларусь, каб атрымаць новыя дакумэнты.
«Зьмена пакаленьняў завершыцца ў бліжэйшыя гады — па-беларуску мудра, з апорай на ўсё, што мы шануем і чым ганарымся», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў сваім навагоднім віншаваньні.
Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская перад наступленьнем Новага 2025 году зьвярнулася да беларусаў у відэафармаце.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаваньні з новым 2025 годам лідэрам 64 дзяржаваў, вынікае з інфармацыі на яго сайце.
Кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазьняк папрасіў Аляксандра Лукашэнку спыніць рэпрэсіі ў Беларусі. Пра гэта палітык сказаў у навагоднім відэазвароце, апублікаваным у на Youtebe-канале руху.
Зарэгістраваная на Кіпры кампанія ROSTUMEL HOLDING LIMITED унесеная ў санкцыйны сьпіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы на патрабаваньне кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) за гандаль карбамідам вытворчасьці ААТ «Гродна Азот», піша «Позірк».
«Кібэрпартызаны» ўзламалі некалькі рэгіянальных сайтаў і разьмясьцілі там віншаваньні з Новым годам з выявай Пагоні.
Брытанскае выданьне Financial Times публікуе свае прагнозы на 2025 год, ахопліваючы ключавыя сусьветныя падзеі і трэнды.
Упаўнаважаны орган уладаў Чэхіі, функцыі якога адпавядаюць беларускім органам ЗАГС, а канкрэтна Matriční úřad прыняў рашэньне, што Ян і Ларыса Геніюшы былі і бесперапынна заставаліся чэхаславацкімі грамадзянамі. Фактычна гэта азначае, што іх выдача з Чэхаславаччыны ў савецкі Гулаг была незаконнай.
Злучаныя Штаты Амэрыкі застаюцца адданымі падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека ў Беларусі.
Пасьля крушэньня самалёта «Азэрбайджанскіх авіяліній» у горадзе Актаў (Казахстан) ужо прынамсі пяць авіякампаній адмянілі больш за сотню рэйсаў у расейскія гарады і зь іх.
З 1 студзеня 2025 году Ўкраіна спыняе транзыт расейскага газу да Эўропы. Гэтае рашэньне мае гістарычнае значэньне: упершыню за паўстагодзьдзе краіны Эўропы ня будуць атрымліваць прыродны газ з Расеі праз тэрыторыю Ўкраіны.
Загрузіць яшчэ