Фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій у Беларусі праходзіла безь незалежнага назіраньня і практычна не было прыкметным у публічнай прасторы, гаворыцца ў чарговай справаздачы місіі «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў лічыць, што Расея можа дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі, і разважае пра ролю кандыдаткі ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай.
Расейская выведка падтрымлівала цесныя сувязі з рухам «Талібан» у Афганістане і фінансавала тэракты, накіраваныя супраць амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў 2010-х гадах.
Трэці месяц у розных гарадах Беларусі адбываецца адно з галоўных прапагандысцкіх шоў Лукашэнкі перад так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі – «Маратон адзінства».
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацыяльнай сетцы Truth 8 студзеня разьмясьціў дзьве выявы Паўночнай Амэрыкі, на якіх ЗША і Канада намаляваныя як адзіная дзяржава.
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што Эўразьвяз не дапусьціць уварваньня ў свае межы іншых краін, хто б гэта ні быў.
8 студзеня беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская пачала працоўны візыт у Варшаву з сустрэчы з Дональдам Тускам – прэм’ер-міністрам Польшчы.
Італьянская журналістка Чэчылія Саля, якая была за кратамі ў Іране ад 19 сьнежня, ужо на самалёце, які ляціць у Італію.
Манахіня Сымона Брамбільля будзе курыраваць рэлігійныя ордэны каталіцкай царквы.
Раней маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла аб павелічэньні вайсковай прысутнасьці ў беларускім памежжы з Украінай.
Чыноўнікі анансавалі «аўтаматызаваную інфармацыйную сыстэму аналізу цэнаў». Раней Лукашэнка патрабаваў у іх «справядлівага рэгуляваньня цэнаў». Што гэта такое, як будзе працаваць і як паўплывае на рынак?
Палітычныя хаўрусьнікі Віктара Бабарыкі пазытыўна адрэагавалі на ягоныя фота і відэа з наваполацкай калёніі.
У матэрыялах справы зьявілася інфармацыя аб сувязях Яўгена Шаўчэнкі з прадстаўніком прарасейскай партыі Славаччыны.
У Беларусі пачаліся выступы кандыдатаў у прэзыдэнты па тэлевізіі і радыё. Прагучалі першыя пункты праграмы некаторых зь іх.
Ільхам Аліеў патрабуе ад замежных партнэраў спыніць узбраеньне Армэніі.
МЗС Польшчы падрыхтавала праект зьмяненьняў у правілы выдачы візаў, які неўзабаве будзе накіраваны ў Сэйм.
Пхэньян аб’явіў, што 6 студзеня быў зроблены пуск новай гіпэргукавой балістычнай ракеты сярэдняй далёкасьці, паведаміла напярэдадні Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі (ЦТАК).
Беларусь павялічыла вайсковую прысутнасьць у памежных з Украінай раёнах — Столінскім, Лельчыцкім, Мазырскім і Гомельскім раёнах.
Амэрыканскае выданьне піша пра масавыя ўцёкі іранскіх вайскоўцаў з Сырыі пасьля таго, як уладу ў гэтай краіне страціў хаўрусьнік Тэгерану, дыктатар Башар Асад.
Уладзімір Зяленскі 7 студзеня ўнёс на разгляд Вярхоўнай рады Ўкраіны законапраект аб спыненьні дзеяньня шэрагу міжнародных дамоваў у адносінах зь Беларусьсю і Расеяй.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 7 студзеня даў першы пасьля зацьвярджэньня ягонай перамогі на выбарах прэс-брыфінг. Ён расказаў, сярод іншага, пра свае намеры перайменаваць Мэксыканскую затоку, вярнуць Панамскі канал і тэрміны, у якія ён хоча дамагчыся заканчэньня вайны Расеі з Украінай.
NATO з канца тыдня пачне ахоўваць крытычна важныя аб’екты ў Балтыйскім моры, выкарыстоўваючы для гэтага да 10 караблёў.
На пачатак 2025 году ў Літве налічылі 57,5 тысячы грамадзян Беларусі зь дзейным дазволам на жыхарства ў краіне. За год іх колькасьць скарацілася на 4656 чалавек.
7 студзеня суд у Сэуле падоўжыў ордэр на арышт адхіленага ад улады прэзыдэнта Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёля, якога абвінавачваюць у арганізацыі мецяжу і злоўжываньні ўладай, паведамляе Yonhap.
Успаміны Зяленскага пра размову з Лукашэнкам у першыя дні расейскага ўварваньня яўна непрыемныя для апошняга. Найперш, яны сьведчаць пра тое, што Беларусь страціла свой ваенны сувэрэнітэт.
Кароль Даніі Фрэдэрык X загадаў зьмяніць каралеўскі герб — адзін зь дзяржаўных сымбаляў Даніі. У новай вэрсіі герба большая ўвага аддаецца сымбалям аўтаномных рэгіёнаў Дацкага каралеўства — Фарэрскіх астравоў і Грэнляндыі.
Вядомаму палітыку было 96 гадоў. Ён не выступаў публічна шэсьць апошніх гадоў.
Пра гэта Саўлюс Сквярняліс заявіў журналістам пасьля сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай.
Аляксандар Лукашэнка заявіў, што заявы прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага пра яго і Беларусь сьведчаць аб ягоных намаганьнях уцягнуць краіну ў вайну.
У 2021 годзе, у часе падрыхтоўкі да рэфэрэндуму аб зьменах у Канстытуцыю аб фармальнай трансфармацыі сыстэмы ўлады ў Беларусі, Лукашэнка таксама заяўляў, што не зьбіраецца ўтрымліваць уладу «пасінелымі рукамі».
Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману расказаў, што Лукашэнка прапаноўваў яму ўдарыць па Мазырскім НПЗ на пачатку вайны.
15 лістапада 2024 году кіеўскі суд ухваліў рашэньне аб арышце дэпутата да 11 студзеня 2025 году. Неўзабаве сьледзтва мусіць зьвярнуцца ў суд па падаўжэньне трыманьня Яўгена Шаўчэнкі пад вартай.
У ЗША зафіксавалі першую сьмерць чалавека, заражанага птушыным грыпам.
У Пхэньяне заяўляюць, што іхная ракета здольная дасягнуць аддаленых цэляў у Ціхім акіяне.
Яго абвінавачваюць у змове з Муамарам Кадафі.
Кангрэс Злучаных Штатаў на адмысловым сумесным пасяджэньні Палаты прадстаўнікоў і Сэнату 6 студзеня сэртыфікаваў вынікі выбараў прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША і канчаткова зацьвердзіў перамогу рэспубліканцаў Дональда Трампа і Джэймза Вэнса.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў у панядзелак, што ня бачыць «хуткага і лёгкага вырашэньня» канфлікту, зьвязанага з вайной паміж Украінай і Расеяй. Ён дадаў, што Эўропа павінная будзе даць Украіне гарантыі бясьпекі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пракамэнтаваў адстаўку кіраўніка ўраду Канады Джасьціна Трудо ў сваёй сацыяльнай сетцы TRUTH
6 студзеня ў Вільні Сьвятлана Ціханоўская правяла сустрэчу з дакладчыкамі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы па Беларусі — генэральным дакладчыкам Рышардам Пэтру і сытуацыйным дакладчыкам Эмануэлісам Зінгерысам.
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо ў панядзелак абвясьціў, што пакідае пасаду лідэра Лібэральнай партыі Канады. Ён застанецца на пасадзе прэм’ер-міністра, пакуль ня вызначыцца кандыдатура, якая яго заменіць.
Прэзыдэнт Аўстрыі Аляксандр ван дэр Белен даручыў лідэру правапапулісцкай Партыі свабоды Гербэрту Кіклю пачаць перамовы аб фармаваньні ўраду ў якасьці кандыдата на пасаду канцлера.
На беларуска-польскай мяжы працуе ўсяго адзін пункт пропуску для легкавых аўтамабіляў: Берасьце — Тарэспаль. Чэргі на ім павялічваюцца, больш за 2000 машынаў маюць выехаць у Польшчу зь Беларусі.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў трохгадзіннае інтэрвію аднаму з самых папулярных амэрыканскіх блогераў Лексу Фрыдману, зрабіўшы падчас яго шэраг крытычных заяў на адрас заходніх краін, якія аказваюць дапамогу Ўкраіне ў адбіцьці расейскай агрэсіі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману заявіў, што ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка выбачаўся за ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі.
Праз масавыя рэпрэсіі правядзеньне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ўяўляецца немагчымым, зазначылі ў МЗС Нямеччыны.
Беларусы расказалі, як становішча іхных сем’яў прызнавалі сацыяльна небясьпечным і пагражалі забраць дзяцей за палітыку.
Кіраўнік Азэрбайджану паўтарыў абвінавачваньні ў бок Расеі і яшчэ раз запатрабаваў пакараць вінаватых.
Незаконных мігрантаў за апошнія содні затрымалі толькі ў Польшчы.
Амэрыканскае выданьне Politico уключыла адхіленьне ад улады Аляксандра Лукашэнкі ў пералік падзей, якія ў 2025 годзе могуць выклікаць непрагназаваныя наступствы ў сьвеце.
Загрузіць яшчэ