Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія пашырыла санкцыйны сьпіс за вайну супраць Украіны


Сьцяг Японіі. Ілюстрацыйнае фота
Сьцяг Японіі. Ілюстрацыйнае фота

Урад Японіі пашырае сьпіс юрыдычных і фізычных асоб, якія падпадаюць пад санкцыі, уведзеныя ў адказ на расейскае ваеннае ўварваньне ва Ўкраіну. Аб гэтым піша Інтэрфакс.

Санкцыі ўводзяцца супраць 51 кампаніі і трох банкаў з Расеі, а таксама ў адносінах да 11 чалавек. Так, пад санкцыі падпалі Расейскі машынабудаўнічы навукова-вытворчы саюз, Алексінскі хімічны завод, тры банкі.

Пад санкцыі таксама трапіла 31 замежная кампанія з Кітая, ААЭ, Казахстана, Кіргізстану, Тайлянду і Турэччыны, грузінскі MRB Bank і адзін грамадзянін КНДР. Пра беларускіх грамадзян і кампаніі зьвестак няма.

Асабістыя санкцыі ўведзены ў дачыненьні да гэндырэктара АЛРОСА Паўла Марынічава, першага намесьніка гэндырэктара дзяржкарпарацыі «Ростэх» Уладзімера Арцякова, кіраўніка «ПСВ Тэхналогіі» Сяргея Пятрова і яшчэ васьмі чалавек.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG