Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы змогуць на падставе беларускага атэстату аб сярэдняй адукацыі паступаць у ВНУ Польшчы


Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай у Міністэрстве нацыянальнай адукацыі Польшчы
Сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай у Міністэрстве нацыянальнай адукацыі Польшчы

Праблемы з дакумэнтамі ў беларускіх вучняў і студэнтаў у Польшчы пачаліся ў 2023 годзе, пасьля таго як скончыўся тэрмін дзеяньня пагадненьня паміж Беларусьсю і Польшчай аб супрацы ў сфэры адукацыі.

Міністар нацыянальнай адукацыі Польшчы Барбара Навацка паведаміла, што Польшча будзе прызнаваць як польскія атэстаты аб сярэдняй адукацыі, выдадзеныя ў Беларусі.

«У рамках салідарнасьці і дапамогі грамадзянам Беларусі Міністэрства нацыянальнай адукацыі падрыхтавала пастановы, якія ўпарадкуюць працэс прызнаньня адукацыі асобаў, якія паступаюць у ВНУ. Польшча будзе прызнаваць беларускія атэстаты аб сярэдняй адукацыі на ўзроўні польскіх», — адзначаецца на афіцыйным сайце міністэрства Польшчы.

Гэтую тэму Сьвятлана Ціханоўская абмяркоўвала ў часе свайго візыту ў Польшчу.

У прыватнасьці, беларускія атэстаты будуць прызнавацца на ўзроўні польскага дакумэнту аб здачы Egzamin maturalny, гэта значыць «атэстата сталасьці».

У паведамленьні Аб’яднанага пераходнага кабінэту адзначаецца, што патрабаваньні да адукацыйных дакумэнтаў уніфікуюць для таго, каб спрасьціць паступленьне беларусаў у польскія школы і ўнівэрсытэты.

Як адзначыла выданьне «Моsт», праблемы з дакумэнтамі ў беларускіх вучняў і студэнтаў у Польшчы пачаліся ў 2023 годзе, пасьля таго як скончыўся тэрмін дзеяньня пагадненьня паміж Беларусьсю і Польшчай аб супрацы ў сфэры адукацыі. Ад абітурыентаў у Польшчы сталі патрабаваць даведку, якая пацьвярджае легальнасьць атэстатаў, атрымаць яе ў Беларусі бывала няпроста. Цяпер гэтае патрабаваньне скасавалі, аднак мясцовыя рады адукацыі могуць вызначаць свае ўмовы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG