Маштабныя лясныя пажары, якія ахапілі Лос-Анджэлес у ЗША, па афіцыйных дадзеных, забралі жыцьці не менш за 10 чалавек. Найбуйнейшы ачаг узгарання ў раёне Пасіфік Палісэйдс, адзін з самых дарагіх і прэстыжных у штаце і краіне, дзе жывуць сусьветныя знакамітасьці.
Агонь зьнішчыў ужо больш за тысячу будынкаў, яшчэ тысячы знаходзяцца пад пагрозай. З зоны бедзтва эвакуаваныя ня менш за 180 тысяч жыхароў.