У Каліфорніі бушуюць лясныя пажары. Агонь, які разгарэўся на поўначы штату, распаўсюдзіўся на 8 тысяч гектараў і практычна цалкам зьнішчыў горад Парадайз. Плошча пажараў, якія разгарэліся непадалёк ад Лос-Анджэлесу, складае каля 7 тысяч гектараў. Полымя хутка распаўсюджваецца з-за моцнага ветру і засушлівага надвор'я.
На поўначы Каліфорніі выгарэла значная частка гораду Парадайз, разьмешчанага за 150 кіламэтраў на поўнач ад сталіцы штату – Сакрамэнта. Яго насельніцтва (каля 27 тысяч чалавек) было эвакуяванае.
Улады штату паведамляюць, што ў выніку пажараў ёсьць загінулыя, аднак іх колькасьць пакуль не называецца.
Як паведамілі ўлады Каліфорніі, сваё жытло былі вымушаныя пакінуць больш як 150 тысяч чалавек.