Перадача другая.
Удзельнічае журналіст, моладзевы актывіст Францішак Вячорка.
Эфір 12 ліпеня 2010 году
Вячаслаў Ракіцкі: "Хлеб, соль, вада—салдацкая яда", "Салдату тры дзенежкі ў дзень — куды хочыш, туды дзень". З майго гледзішча, вельмі характэрныя прыказкі пра матэрыяльны стан салдата, ягоны, так бы мовіць, дабрабыт. А сёньня яны актуальныя для беларускага войска?
Францішак Вячорка: Салдацкі заробак – 24560 рублёў у месяц. Гэта 7 пачак цыгарэтаў і 3 пачакі лузанцаў, альбо палка каўбасы. Зарабіць пару тысяч можна было на пахаваньнях, куды пару разоў на месяц запрашалі салдатаў у якасьці салютнай групы. Найчасьцей бацькі дасылалі грашовыя пераводы. Ежа вельмі сьціплая, а сёлета з Мазыра зьнялі чарнобыльскую зону, пайку скарацілі ўдвая. Пярлоўка ці сечка, кавалак каўбасы ці смажаная рыба, акраец хлеба, гарбата. Часам давалі яйкі і малако. У Баранавічах ежа была чарвівая і неядомая, пачалі скардзіцца. Намесьнік па тылу сабраў тых, хто адмовіўся есьці, і сказаў: “Ня тое чарвяк, што мы ядзім, а тое чарвяк, што нас есьць”. Усіх пакармілі ў прымусовым парадку.

Салдатчына
"Воін ізьняможа, і сьвіньня пераможа"
"Салдат тым гладак, як паеў, то і набак"
"Салдат — чортава карова: адзін дой, а два з колам стой"
"Абмоткі салдата не саромяць"
"Салдату трошкі трэба: солі драбок ды хлеба шматок"
"Ракрутова жана — не дзяўчына, ня ўдава"
"Або грудзі ў крастах, або галава у кустах"
"Без каманды войска гіне"
"Пуля ў мяшок, а трасца ў гаршок"
"Язык ня сьцяг, а дружыну водзіць"
"Салдат — ваўку брат"
"Каб вас у салдаты бралі, то б з вас былі людзі"
"А ў нашага камандзера няма ні парткоў, ні мундзера"
“Вайна каму вяроўка, а каму — дойная кароўка»
«Пасьля раці многа храбрых»
“Лепш дачка прастытутка, чым сын яфрэйтар”
“Чыстыя пагоны – чыстае сумленьне”
“Нашто нам гэтыя пісталеты, калі страляць ня ўмеем?”
“Галоўная салдацкая зброя – швабра”
“Хто можа быць разумнейшы за прапаршчыка? Толькі старшы прапаршчык!”