Старшыня Слонімскага райвыканкаму судзіцца са стваральнікам тэлеграм-канала Nexta Сьцяпанам Пуцілам, а таксама з трыма выданьнямі, якія апублікавалі інфармацыю з паста Nexta.
На Менскай ЦЭЦ-4 будзе ўсталяваны кацёл паліць сьмецьце. Гэтае пытаньне цяпер прапрацоўваецца ў Міністэрстве энэргетыкі. Чым гэта пагражае навакольнаму асяродзьдзю?
У дзяржаўным гандлёвым цэнтры «Сталіца», што пад зямлёй на плошчы Незалежнасьці ў Менску, застаюцца не занятыя арандатарамі 4 тысячы квадратных мэтраў. Чаму «Сталіца», якая знаходзіцца ў самым цэнтры гораду, мае пустыя плошчы?
Начальнік упраўленьня вэнтыляцыі і сыстэмы пажаратушэньня расейскага прадпрыемства «Атомстройэкспорт» Дзьмітрый Зіноўеў выдалены з будаўнічай пляцоўкі Беларускай АЭС.
Блогерка і тэлевядоўца Ганна Бонд напісала ў фэйсбуку, што «зь лёгкасьцю сабрала неабходную колькасьць подпісаў і будзе вылучаць сваю кандыдатуру на парлямэнцкія выбары — 2019».
У Беларусі правялі конкурс на помнік Глебу Менскаму, аднак яго дагэтуль не паставілі. Чаму?
У сярэдняй школе № 178 у Менску не пацьвярджаюць інфармацыю пра тое, што 70 настаўнікаў зьбіралі подпісы за вылучэньне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў старшыні «Белай Русі» Генадзя Давыдзькі.
У прэс-службе БДУ пракамэнтавалі інфармацыю, якую распаўсюдзіў Telegram-канал «Отчислено». Там заявілі, што 11–12 верасьня 10 студэнтаў былі шпіталізаваныя з норавірусам.
Адразу трое сьвятароў зь Беларусі адкрыта выступілі супраць ціску на актывістаў расейскай апазыцы
Як у Расеі ўспрынялі навіну пра вяртаньне амбасадара ЗША ў Беларусь і амбасадара Беларусі ў ЗША?
На сходзе ў адным з цэхаў ААТ «Мазырсоль» намесьніца гендырэктара прадпрыемства па ідэалёгіі і сацыяльным разьвіцьці Анжэла Крысьця распавядала пра апазыцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча і арганізацыю «Зубар».
За парушэньні, зьвязаныя са стварэньнем безбарʼернага асяродзьдзя, у Менску ўпершыню асудзілі былых кіраўнікоў ЖКГ. Прысуд — турэмнае зьняволеньне з адтэрміноўкай.
Маёмасьць Менскага станкабудаўнічага заводу імя Кірава пайшла «з малатка». Сам завод пераселяць з Чырвонаармейскай вуліцы ў цэнтры гораду на тэрыторыю менскага заводу аўтаматычных ліній імя Машэрава.
Кіраўнік краіны Аляксандар Лукашэнка прызначыў новага старшыню Салігорскага райвыканкаму, ім стаў Андрэй Жайловіч. Раней гэтую пасаду займаў Алег Паскробка, якога падазраюць у карупцыі.
Ахоўная зона менскага заказьніка «Лебядзіны», каля якога кампанія «Тапас» будуе рэстаран, дагэтуль не зацьверджаная. Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміў прадстаўнік навукова-практычнага цэнтру біярэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімер Усьцін.
Пазваныя заявілі ў спрэчках у судзе, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі пры затрыманьні Дзьмітрыя Серады былі законнымі і абгрунтаванымі.
Уначы 8 верасьня ў пункце пропуску на чыгуначнай станцыі Гарынь у Столінскім раёне Берасьцейскай вобласьці памежнікі зьнялі зь цягніка 31—гадовага брытанца Эліята Майкла Сынклера, які накіроўваўся зь Менску ў Львоў.
З памятнага знаку, усталяванага ў цэнтры мястэчка Відзы Браслаўскага раёну ў гонар заснаваньня 1 верасьня 1803 году Відзаўскага павятовага вучылішча, зьнялі выяву герба Расейскай імпэрыі і ўсе надпісы.
Былы галоўны архітэктар Менска Павал Лучыновіч знаходзіцца ў першай рэанімацыі пятай гарадзкой лякарні Менску. Яго даставілі ў лякарню зь СІЗА.
Жыхары лагойскіх вёсак Кроква і Цна ня могуць хадзіць у лес і на раку, бо тут агароджваецца вялізны ўчастак, аддадзены ў арэнду на 99 гадоў Аб’яднаным Арабскім Эміратам.
Загрузіць яшчэ