Пасьля прызнаньняў Аляксандра Лукашэнкі і старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка, што прадстаўнікі сілавых структураў займаліся фальсыфікацыямі крымінальных спраў, сталі вядомымі дэталі некаторых спраў.
Ад сярэдзіны жніўня працягваецца рост курсу даляра адносна беларускага рубля. Самы нізкі курс быў 15 жніўня (1 даляр — 2,0415 рубля). Ад таго часу рубель адносна даляра пасьлядоўна слабеў, і 3 верасьня курс даляра дасягнуў 2,1049 рубля.
Менгарвыканкам зацьвердзіў праект забудовы тэрыторыі каля заказьніку «Лебядзіны» ў Менску, прапанаваны на грамадзкае абмеркаваньне ў 2018 годзе.
Менгарвыканкам адказаў на запыт прадпрымальнікаў, якія прасілі вярнуць на вуліцы іхныя кіёскі для дробнага гандлю.
Муфцій мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бекір Шабановіч сказаў Свабодзе, што пакуль няма дамоўленасьці з кіраўніцтвам Чачні пра будаўніцтва ў Берасьці мячэці, якую могуць прысьвяціць Рамзану Кадыраву.
29 жніўня пасьля сустрэчы з дарадцам прэзыдэнта ЗША па нацыянальнай бясьпецы Джонам Болтанам кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка паехаў на ўборку кавуноў на ўласным участку.
29 жніўня Менск наведвае дарадца прэзыдэнта ЗША ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. Візытаў амэрыканскіх урадоўцаў такога ўзроўню за 25 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі яшчэ не было.
У Заводзкім судзе Менску пачаўся разгляд справы аб кампэнсацыі матэрыяльнай шкоды лекару-пэдыятру Дзьмітрыю Серадзе і ягонай сям’і ад памылковага ўварваньня супрацоўнікаў міліцыі ў ягоную кватэру.
Жыхары ўжо пачалі збор подпісаў супраць будаўніцтва. Адпаведны зварот да райвыканкаму разьмешчаны на плятформе petitions.bу. Новую царкву плянуецца пабудаваць у раёне Задняпроўе, на вуліцы Язэпа Драздовіча.
25 жніўня памёр Пятро Васючэнка — беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Яму было 60 гадоў. Свабода запісала ўспаміны ягоных вучняў, калег і сяброў.
Кампанія Dana Holdings дазволіла гімнастцы Меліціне Станюце і яе бацьку Дзьмітрыю прайсьці па вуліцы, названай у гонар іх славутай сваячкі — легенды беларускага тэатру Стэфаніі Станюты. Прадстаўнік кампаніі паабяцаў сям’і Станюты, што па папярэднім узгадненьні яны могуць сюды прыходзіць.
Чаму менавіта цяпер Аляксандар Лукашэнка выступіў з крытыкай праваахоўных органаў? Адказвае старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, які раней служыў у праваахоўных органах, мае званьне генэрал-лейтэнанта.
Будоўля рэстарана, які ўзводзіць кампанія «Тапас», ужо выклікала нэгатыўную рэакцыю эколягаў. Напрыканцы мінулага году ўказам Аляксандра Лукашэнкі межы ляндшафтнай зоны былі зьмененыя. Комплекс гатовы на 80%.
Данііл з Воршы кажа, што дырэктар ягонай вучэльні прапанаваў забраць заяву на пікет.
Помнік князю ВКЛ быў усталяваны на грошы замежнага прадпрыемства «Белтэкс оптык», якое ўваходзіць у склад літоўскай кампаніі Yukon Advanced Optics Worldwide.
Нічога новага і «сакрэтнага» ў дакладзе пра стан спраў у праваахоўных органах няма, — кажа праваабаронца «Вясны» Валянцін Стэфановіч.
Выезд адной сапёрна-піратэхнічнай групы па Менску на «замінаваны» аб’ект каштуе ў сярэднім каля 300 рублёў. Пра гэта Свабодзе паведаміў афіцыйны прадстаўнік унутраных войскаў МУС Беларусі Ўладзімер Пархомцаў.
Увесну і ўлетку невядомыя рассылалі паведамленьні пра выбуховыя прыстасаваньні ў больш як дзесяці розных пунктах Менску. Свабода сабрала ўсе аб’екты, якія пацярпелі ад такіх паведамленьняў, на адной мапе.
Чатыры чалавекі правялі пікет супраць закону аб адтэрміноўках ў Тучынскім сквэры ў Менску. Пікетоўцы трымалі плякаты, а таксама распавядалі мінакам пра сутнасьць закону і яго наступствы. Яны выгуквалі лёзунг «Вучоба — важней!».
«Вечерний Могилев» намагаўся прызнаць экспэртнае заключэньне незаконным.
Загрузіць яшчэ