Патэнцыйна Беларусь можа паставіць на ўкраінскі рынак каля 5-6 млрд кВт-гадзін электраэнэргіі.
Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк сказаў, што перамовы аб цане на расейскі газ для Беларусі працягваюцца.
Былы кіраўнік Вярхоўнага Савету Беларусі, генэрал-лейтэнант міліцыі Мечыслаў Грыб пракамэнтаваў прызнаньні Юрыя Гараўскага, які сказаў, што ўдзельнічаў у выкраданьні і забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.
Удзельнікі форуму РГА «Пэрспэктыва», які прайшоў у Менску пад назвай «Бізнэс-вынікі 2019 — Пэрспэктывы 2020»«, запатрабавалі, каб улады выканалі ўсе іх патрабаваньні, вылучаныя яшчэ на папярэдніх форумах.
Кітайская дзяржаўная энэргетычная кампанія Power China і яе даччынае прадпрыемства North China Power Engineering (NCPE) будуць дапамагаць Беларусі прадаваць электраэнэргію зь Беларускай АЭС (БелАЭС).
За апошнія гады ад тэрыторыі заказьніка «Лебядзіны» каля Менску адрэзалі пад будаўніцтва 8 га зямлі. Свабода прасачыла, як мяняліся межы «Лебядзінага» і як заказьнік атачае забудова.
У Сьвята-Елісавецінскім манастыры і яго крамках зьбіраюць подпісы пад зваротам да Лукашэнкі з просьбай ініцыяваць закон «аб забароне прапаганды і публічнай дэманстрацыі гомасэксуалізму і іншых полавых вычварэньняў непаўналетнім» і ўвесьці адказнасьць за гэтыя дзеяньні ў Крымінальны кодэкс.
У РАУС Першамайскага раёну Менску загінула 56-гадовая жанчына. Гэтую інфармацыю Свабодзе пацьвердзілі ва ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Менску.
Крамы польскага брэнду LPP — Reserved, Mohito, Sinsay, Cropp, House — зачыняюцца ў Беларусі. У LPP Свабодзе патлумачылі, што кампанія плянуе перайсьці ад мадэлі франшызы да продажаў на аснове ўласных салёнаў.
25 лістапада Беларусь з рабочым візытам наведваюць міністры замежных спраў Фінляндыі і Швэцыі. Яны правялі перамовы з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, міністрам замежных спраў Уладзімерам Макеем, сустрэліся з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці і апазыцыі.
Міністэрства абароны Беларусі толькі сёньня адказала на просьбу даслаць роту ганаровай варты на цырымонію перапахаваньня Кастуся Каліноўскага ў Вільні.
Расейскі партал RuBaltic.ru, які ў Латвіі, Літве і Польшчы лічаць прапагандысцкім, мае ўплывовых прыхільнікаў у Беларусі. Хто стаіць за гэтым парталам, высьвятляў карэспандэнт Свабоды.
22-гадовая «Міс Беларусь — 2018» Марыя Васілевіч стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў. Што кажуць пра самую маладую «слугу народу» людзі, якія яе ведаюць?
Сёньня ў Менску адбыўся Форум па кіраваньні інтэрнэтам Belarus IGF. Карэспандэнт Свабоды пагутарыў зь некаторымі ўдзельнікамі форуму пра сытуацыю ў Беларусі.
Агулам старшыня Слонімскага райвыканкаму адсудзіў у журналістаў у якасьці кампэнсацыі маральнай шкоды 9,5 тысяч беларускіх рублёў.
У Менску на вуліцы Зыбіцкай прайшоў апошні перадвыбарчы пікет моладзевага блёку. На яго сабраліся каля ста чалавек, сярод іх кандыдаты ў дэпутаты.
Удзельнікі сходу свабодных людзей, які пачаўся а 18-й гадзіне на плошчы Свабоды ў Менску, прыйшлі на плошчу Незалежнасьці да будынку Цэнтравыбаркаму.
Рэстаран каля заказьніка «Лебядзіны», які збудавала кампанія «Тапас» і які выклікаў нэгатыўную рэакцыю эколягаў, перададуць у эксплюатацыю Нацыянальнаму алімпійскаму камітэту. Пра гэта карэспандэнту Свабоды сказаў галоўны інжынэр падраднай кампаніі «Тапас плюс» Дзьмітры Чарапнёў.
Назіральнік ад незалежнай кампаніі «Права выбару» Юры Вашчанчук, які 13 лістапада зьняў рэзананснае відэа, расказаў Свабодзе, што вельмі добра бачыў, як дзяўчына трымала менавіта стос бюлетэняў.
Карэспандэнты Свабоды не знайшлі на працы ў берасьцейскім вучэбна-пэдагагічным комплексе «Дзіцячы садок — пачатковая школа № 1» Анастасію Кулічкову, якую назіральнік засьпеў на спробе ўкіду стосу бюлетэняў у скрыню.
Загрузіць яшчэ