Чарговы эпізод зафіксаваны на выбарчым участку № 565 у 107-й акрузе. Назіральніца Натальля Ільлініч напісала скаргу на дзеяньні выбарчай камісіі.
Якія беларускія амбасады маюць сайты на беларускай мове? Дыпляматычныя прадстаўніцтвы якіх дзяржаваў у Беларусі маюць беларускамоўныя інтэрнэт-старонкі? Палічылі і зьвярнуліся па камэнтар да Міністэрства замежных справаў Беларусі.
Праз ахоўную зону Курапатаў і зону рэгуляванай забудовы побач зь імі зьбіраюцца пракласьці кабэльныя лініі электраперадачы. 13 лістапада ў сельскім доме культуры аграгарадка Лясны на сходзе будуць абмяркоўваць справаздачу аб узьдзеяньні гэтага будаўніцтва на навакольнае асяродзьдзе.
12 лістапада ў Менскім раённым судзе разгледзелі пазоў старшыні Слонімскага райвыканкаму да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.
У тэлеграм-канале #МотолькоПомоги апублікаваны праект указу прэзыдэнта, які выключае 25,5 га зямлі зь ляндшафтна-рэкрэацыйнай зоны прыродных (леса- і лугапаркавых) тэрыторый паміж МКАД і заказьнікам «Лебядзіны» і ўключае гэты ўчастак у зону жылой зьмешанай забудовы.
Фраза «З Лукашэнкам у краіны няма будучыні» дала нагоду газэце Бабруйскага гарвыканкаму «Бабруйскае жыцьцё» адмовіць у разьмяшчэньні перадвыбарчай праграмы вылучэнцу ў Палату прадстаўнікоў ад АГП Аляксандру Комару.
Пракуратура Менску ня ўбачыла падстаў для прыняцьця мер пракурорскага рэагаваньня адносна незаконнага будаўніцтва кампаніяй «Тапас» каля заказьніка «Лебядзіны».
У былым доме жонкі першага прэзыдэнта Беларусі Галіны Радзівонаўны Лукашэнкі ў Рыжкавічах жыве старшыня Шклоўскага райвыканкаму Аляксандар Ціток. Свабода наведалася на Шклоўшчыну, дзе, як кажуць мясцовыя, пабудавалася сям’я Лукашэнкі.
Старшыня Слонімскага райвыканкаму Генадзь Хоміч, які падаў пазоў аб абароне гонару, годнасьці і дзелавой рэпутацыі, цяпер патрабуе ад Сьвятланы Калінкінай 10 тысяч рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды.
Акцыю ладзілі ў гадавіну «чорнай ночы» 1937 году. Па заканчэньні акцыі ўдзельнікі паставілі зьнічы на прыступкі КДБ, ды зьнічы тут жа пачалі скідваць нагамі «людзі ў цывільным».
Свабода зрабіла падборку фільмаў пра кіраўніка Беларусі, якія маюць найбольш праглядаў на YouTube. Фільм беларускага блогера NEXTA, які выйшаў нядаўна, мае ўсе шанцы неўзабаве ўзначаліць гэты сьпіс.
Сёньня на тэлеканале «Беларусь 3» пачаліся выступы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якія балятуюцца ў Менску.
17 кастрычніка акруговыя камісіі рэгістравалі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Каго камісіі зьнялі зь перадвыбарчай гонкі? Хто ня змог стаць кандыдатам? А каго зацьвердзілі кандыдатам? Свабода выбрала самыя адметныя рашэньні камісій.
18 кастрычніка ў Менскім раённым судзе пачаўся разгляд пазову старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.
З чатырох праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ля Берасьця, якія сабралі больш за тысячу подпісаў у сваю падтрымку, зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты толькі аднаго.
Былая дэпутатка Вольга Абрамава выйгравала выбары ў Палату прадстаўнікоў у 2000 і 2004 гадах. А ў 2008 годзе яна ня стала дэпутаткай. Аналітыкі пісалі, што яе «не прызначылі», а Вольга Абрамава заявіла пра фальсыфікацыі.
Дзейных дэпутатак Палаты прадстаўнікоў Алену Анісім і Ганну Канапацкую 17 кастрычніка не зарэгістравалі кандыдатамі ў дэпутаты на парлямэнцкіх выбарах — 2019. Яны расказалі Свабодзе, што пра гэта думаюць.
У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя ад грыпу, якая працягнецца да 1 сьнежня. Ужо прышчэплена каля 10% насельніцтва. У мэдустановах бясплатна прапануюць вакцыну толькі расейскай вытворчасьці.
Чацьвёра хлопцаў з чорнымі павязкамі на твары трымалі плякаты і скандавалі: «Рукі прэч ад Курдыстану!», «Эрдаган фашыст».
Намесьнік генпракурора Аляксей Стук паведаміў журналістам, што да грамадзянкі Расеі Ганны Багачовай «не ўжываліся захады працэсуальнага прымусу».
Загрузіць яшчэ