У Менску адкрываюць забаўляльную пляцоўку на паветры. Якія там захады супраць каранавірусу?

Летні сэзон на адкрытай пляцоўцы DВОР

Жывым выступам папулярнага гурту Akute стартуе летні сэзон на адкрытай пляцоўцы DВОР. Гэта тэрыторыя былой менскай мэблевай фабрыкі (вуліца Кальварыйская, 21).

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Як удакладняюць арганізатары, абавязковы дрэс-код для слухачоў — маскі і пальчаткі дзеля бясьпекі ў часе збору.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Другая хваля музычных онлайн-вечарынак: «Дай Дарогу!», «Ібіца», Intelligency

Новая творчая пляцоўка пад назвай DВОР — гэта вялікая лякацыя з драўлянымі фуд-хаткамі, якая зьявілася яшчэ ўзімку як эўрапейскі калядны кірмаш «Арт-Арэна». Да лета тут вырашылі памяняць фармат і правесьці рэбрэндынг.

«Мы ўлічылі пажаданьні гасьцей і вырашылі зрабіць модны, прыгожы DВОР у эўрапейскім стылі для ўсіх — на кожны густ, колер і ўзрост», — адзначылі прадстаўнікі лякацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Так хутка каранавірус ня скончыцца», — адзін зь лідэраў Akute пра самаізаляцыю па-магілёўску

Сцэна ў выглядзе вялікага ангару пачне працаваць 13 чэрвеня. Гэдлайнэрамі першага посткарантыннага канцэрту — магілёўскі гурт Akute. Пасьля шэрагу онлайн-выступаў будзе магчымасьць паслухаць іх ужывую. Таксама прагучыць трыб’ют легендарных Queen у выкананьні The Feedback.

Акрамя таго, пройдзе інтэлектуальны спабор сярод 16 камандаў (з папярэдняй рэгістрацыяй).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы вярнуліся!» Купалаўскі тэатар паўторна адкрывае сэзон «Паўлінкай»

Арганізатары абяцаюць выконваць захады бясьпекі, а таксама раздаваць наведнікам маскі з пальчаткамі ў харчовай зоне. У кожнай фуд-хатцы будзе антысэптык.

Тэрыторыя DВОРа займае 3,5 тысячы квадратных мэтраў, так што наведнікі ў змозе трымацца на бясьпечнай адлегласьці адзін ад аднаго.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ