Як заявіў адказны за беларускія пытаньні ў Радзе паўночнаэўрапейскіх краінаў Дагфін Гёйбрэтэн, сустрэча адбудзецца ў сакавіку, у рамках міжнароднай дыскусіі пра ролю лідэраў у час пераменаў. У ходзе дыскусіі будуць абмеркаваныя пытаньні клімату і энэргетыкі.
Паводле Дагфіна Гёйбрэтэна, “паўночныя эўрапейцы спрабуюць стварыць сапраўдную арэну, на якой парлямэнтары і апазыцыйныя палітыкі сустрэнуцца твар у твар”.
Ён дадаў, што Паўночная Рада хоча бачыць Беларусь у эўрапейскай сям’і, якая грунтуецца на прынцыпах эўрапейскага пагадненьня аб правах чалавека”.