Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МУС Беларусі паведамілі аб гібелі міліцыянтаў «пры выкананьні службовых абавязкаў»

абноўлена

Віцебск. Ілюстрацыйнае фота
Віцебск. Ілюстрацыйнае фота

У Сьледчым камітэце паведамілі, што міліцыянты загінулі ў выніку «неасьцярожнага абыходжаньня з зброяй».

У Міністэрстве ўнутраных спраў паведамілі, што 9 студзеня прыблізна а 17-й гадзіне ў Віцебску пры выкананьні службовых абавязкаў у выніку няшчаснага выпадку загінулі два ўчастковыя інспэктары міліцыі.

«Разбор знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Кіраўніцтва і асабовы склад МУС глыбока смуткуюць з нагоды трагічнай гібелі калег, выказваюць шчырыя спачуваньні іх сваякам і блізкім», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Аднак прэсавая служба ведамства не ўдакладніла, які няшчасны выпадак адбыўся зь міліцыянтамі.

Сьледчы камітэт Беларусі распаўсюдзіў паведамленьне аб пачатку праверкі па факце гібелі міліцыянтаў у Віцебску.

«На месцы здарэньня працавала сьледча-апэратыўная група. Асноўная вэрсія — неасьцярожнае абыходжаньне з агнястрэльнай зброяй», — адзначаецца ў паведамленьні Сьледчага камітэту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG