З выстаўленых у лістападзе 2024 году на рэалізацыю 433 вагонаў хлярыду калію вытворчасьці «Беларуськалію» агульнай вагой 30 431 тона 30 сьнежня прадалі груз, які знаходзіцца ў 116 чыгуначных вагонах агульнай вагой 8 123 тоны. У выніку продажу Украіна атрымала 87,28 млн грыўняў (каля 2,06 млн даляраў ЗША), у тым ліку мытныя плацяжы на суму каля 33,79 млн грыўняў (амаль 798 тыс. даляраў), гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Усе сродкі ад рэалізацыі арыштаваных актываў накіруюць на ўзмацненьне эканомікі і абароназдольнасьці Ўкраіны, гаворыцца ў паведамленьні.
Агулам Дзяржаўны бюджэт Украіны ў 2024 годзе атрымаў 326 млн грыўняў (каля 7,7 млн даляраў) ад рэалізацыі арыштаваных актываў.
- Украіна пачала арыштоўваць маёмасьць Беларусі, якая апынулася на яе тэрыторыі, пасьля пачатку расейскага поўнамаштабнага ўварваньня зь беларускай тэрыторыі. У выніку Беларусь ужо страціла сотні вагонаў і цыстэрнаў, будаўнічую тэхніку, грузавікі, беларускае судна, верталёт, сталь, калійныя ўгнаеньні і інш.
Форум