Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар юстыцыі патлумачыў, чаму ў Беларусі за 15 гадоў не зарэгістравалі ніводнай партыі


Міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі
Міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі

Для Беларусі дастаткова 15 існых палітычных партый, лічыць міністар юстыцыі Алег Сьліжэўскі.

Адказваючы на пытаньне Свабоды пра тое, чаму больш як за 15 гадоў у Беларусі не зарэгістравалі ніводнай новай палітычнай партыі, міністар Алег Сьліжэўскі заявіў:

«Асноўная праблема — у неабходнасьці сабраць мінімальную колькасьць заснавальнікаў. А гэта 1 тысяча чалавек. Не памыляюся, калі ва ўсіх выпадках пытаньні ўзьнікалі да складу заснавальнікаў. У сьпісах былі альбо мёртвыя душы, альбо людзі, якія паняцьця ня мелі, што яны зьяўляюцца заснавальнікамі партыі».

Міністар паведаміў, што ў Беларусі дзейнічаюць 15 палітычных партый.

«Для нашай краіны гэта дастаткова для працы актыўным грамадзянам у розных кірунках. Вельмі складана знайсьці тых, хто падтрымае новую партыю. Актыўныя грамадзяне альбо ўжо занялі сваё месца ў іншых партыях, альбо не жадаюць наагул займацца палітыкай», — сказаў Сьліжэўскі.

У Беларусі афіцыйная рэгістрацыя палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў ускладзеная менавіта на Міністэрства юстыцыі.

Апазыцыйныя арганізацыі, у прыватнасьці Беларуская хрысьціянская дэмакратыя, неаднаразова скардзіліся на адмовы ўладаў зарэгістраваць іх.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG