Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТРЫЦЦАЦЬ ЧАЛАВЕК ЗГАРЭЛІ ПАДЧАС ПАЖАРУ Ў ДОМЕ-ІНТЭРНАЦЕ


Валер Каліноўскі, Менск

Цалкам згарэў адзін з карпусоў дома-інтэрнату, ў якім знаходзіліся хворыя людзі. З 62 хворых быў выратаваны толькі 31 чалавек, 30 чалавек згарэла жыўцом, аднаго дагэтуль шукаюць, магчыма ён напалоханы схаваўся дзе-небудзь у вёсцы, але верагоднасьць гэтага надзвычай малая. Пра гэта паведаміў міністар надзвычайных сытуацыяў Беларусі Валер Астапаў.

50 гадоў у Беларусі не было такога страшнага пажару. Папярэдні пажар з такой вялікай колькасьцю ахвяраў адбыўся ў 1950-ыя гады ў вёсцы Буса Іванаўскага раёна, калі згарэў клюб.

А палове пятай раніцы, на момант, калі прыехалі пажарныя, будынак ужо цалкам згарэў. Корпус загарэўся, калі хворыя спалі, прыняўшы псыхатропныя прэпараты. Яны ня слухаліся ратаўнікоў.

Двое хворых, якіх ужо вывялі з агню на вуліцу, пабеглі назад у полымя і згарэлі. Столькі ахвяраў не было бы, каб гэта былі псыхічна здаровыя людзей,– лічыць міністар Астапаў.

З 8 супрацоўнікаў мэдпэрсаналу ніхто не пацярпеў, аднак дзеяньні мэдыкаў сталіся адной з прычынаў такой вялікай колькасьці ахвяраў – яны выклікалі брыгаду МНС толькі праз паўгадзіны пасьля пачатку пажару, і спрабавалі даць рады з агнём сваімі сіламі.

Пячное ацяпленьне і электрычныя дроты, паводле МНС, былі спраўнымі, аднак будынак вельмі стары, з драўлянымі перакрыцьцямі, і згарэў нераўнуючы сьвечка.

Верагоднай прычынай пажару стаўся падпал будынка інтэрнату адным з псыхічна хворых пацыентаў, які пакутваў на піраманію. Яшчэ адна верагодная прычына: неасьцярожнае абыходжаньне з агнём, магчыма з-за запаленай цыгарэты. Родзічы хворых часам прыносілі ім цыгарэты.

З прычыны пажару ўжо распачатая крымінальная справа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG