Вячаслаў Ракіцкі: Для вашых былых аднавяскоўцаў паняцьце дабра было абсалютнай ісьцінай?
Валеры Мазынскі: Не. Я ня думаю, што ўвогуле такія глыбокія паняцьці як дабро і зло могуць быць абсалютнай ісьцінай. Маці мая казала звычайна: «Палка мае два канцы». А яшчэ ў нашай вёсцы пасьля вайны казалі: «Гэта табе не пры немцах на два бакі бліны мазаць». Мне здаецца, што якраз гэтыя два бакі для беларусаў найчасьцей мелі сэнс.
Дабро і зло
«Добрага ніколі не замнога»
«Зло дабра ня любіць»
«Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй»
«Ліха без дабра не бывае»
«Хто ліхога ня бачыў, той добрага шанаваць ня ўмее»
«Ад дабра дабра не шукай»
«Гора прысыпляе, а дабро абуджае»
«Добрае для добрых, а благое нам»
«На сьвеце больш зла, як дабра»
«Ліхое ніколі ня ўтоіцца»
«Зла ня кліч- яно само прыйдзе»
«Злосьць, што лёд: да цяпла жыве»
«Ні зла, ні дабра»
«За добрае добрым плаціць трэба»
«Добра тое, што забытае»
«Золата i на сьметніку блішчыць»
«Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба»
«Зло дабра ня любіць»
«Добрае доўга ў памяці, а ліхое яшчэ даўжэй»
«Ліха без дабра не бывае»
«Хто ліхога ня бачыў, той добрага шанаваць ня ўмее»
«Ад дабра дабра не шукай»
«Гора прысыпляе, а дабро абуджае»
«Добрае для добрых, а благое нам»
«На сьвеце больш зла, як дабра»
«Ліхое ніколі ня ўтоіцца»
«Зла ня кліч- яно само прыйдзе»
«Злосьць, што лёд: да цяпла жыве»
«Ні зла, ні дабра»
«За добрае добрым плаціць трэба»
«Добра тое, што забытае»
«Золата i на сьметніку блішчыць»
«Кепскае адразу відаць, а добрае ўбачыць трэба»