У канцы 2023 году мы задалі 18 экспэртам некалькі пытаньняў пра тое, чаго чакаць у Беларусі і сьвеце ў 2024 годзе.
Якія падзеі 2024 году можна назваць самымі важнымі для Беларусі? Якія прагнозы спраўдзіліся, якія — не? Чаго чакаць ад наступнага году?
Успамінаем тых, хто ў 2024 годзе адышоў у вечнасьць і пакінуў па сабе памяць у беларускай гісторыі і ў нашых сэрцах.
Сярод сумных і трывожных навінаў сёлета трапляліся і пазытыўныя. Наколькі вы зь імі знаёмыя — праверце сябе.
Карбалевіч падсумоўвае вынікі і дае прагнозы.
2024 год стаў багатым на падзеі ў сфэры беларускай гістарычнай навукі і адукацыі. У Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце была заснаваная праграма «Гісторыя», выйшлі дзясяткі гістарычных кніг ня толькі ў Беларусі і эўрапейскіх краінах, але і за акіянам, у Злучаных Штатах Амэрыкі.
Якія зьмены палітыкі Лукашэнкі адносна вайны адбыліся ў 2024 годзе? Як хада вайны і роля ў ёй Беларусі адбіліся на палітыцы беларускіх дэмакратычных сілаў? Навошта Беларусь дамагаецца ўдзелу ў гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне?
Вэрхал у шпіталях праз прымус галасаваць за Лукашэнку, усё большы кантроль дзяржавы над прыватнай мэдыцынай, рэгуляваньне цэнаў мэдычных паслугаў, эміграцыя мэдыкаў.
Ад ледзяных украінскіх акопаў да рынкаў Цэнтральнай Азіі — фатографы Радыё Свабода расказваюць, як ім удалося захаваць гісторыю 2024 году ў фатаздымках.
Усясьветныя бэстсэлеры, беларуская клясыка, фотаальбом з экспэдыцыі 1928 году, слоўнікі, кулінарная кніга, кранальныя вершы, новы літаратурна-мастацкі альманах — у беларускіх выдавецтвах сёлета выйшла каля сотні новых кніг. Расказваем пра некаторыя зь іх.
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч ня бачыць падставаў для перагляду палітыкі адносна Беларусі з боку заходніх краінаў і разважае пра тое, на якім узроўні знаходзіцца беларускае пытаньне ў Вашынгтоне.
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс заяўляе, што прыкметнай тэндэнцыяй году стала страта Лукашэнкам «цэнтральнага статусу» саюзьніка РФ, і адказвае на «вечнае» пытаньне, ці задавальняе Лукашэнка Маскву.
Завяршаецца 2024 год. Беларусь сёлета не жыла спортам нават у час летніх Алімпійскіх гульняў, што прайшлі ў Парыжы. Аднак за гэтыя 12 месяцаў усё адно адбылося нямала адметных падзей, якія сталі гістарычнымі. Свабода ўзялася пералічыць іх.
Падман. Вызваленьне. Арышт. Творчасьць. Спатканьне. Свабода паглядзела, што прынёс 2024 год палітзьняволеным Паліне Шарэндзе-Панасюк, Рыгору Кастусёву, Ігару Ільяшу, Уладзімеру Гундару, Марыі Калесьнікавай.
Пра што сьведчыць зьмяншэньне колькасьці палітвязьняў, зафіксаванае праваабарончай супольнасьцю? Якія новыя формы рэпрэсіяў сталі больш распаўсюджанымі ў 2024 годзе? Ці зьменшыцца рэпрэсіўны ціск у 2025 годзе, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў?
На працягу 2024 году любыя праблемы ў краіне кіроўная эліта разглядала з гледзішча бясьпекі рэжыму. Аляксандар Лукашэнка паўсюль бачыў пагрозы для ўласнай улады.
Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.
Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук падводзіць эканамічныя вынікі году, тлумачыць наступствы для Беларусі ўсё большай залежнасьці ад Расеі і дае два варыянты эканамічнага прагнозу на 2025 год.
2024 год стаў для беларускай дэмакратычнай супольнасьці ў пэўным сэнсе пераломным, бо даў багата падстаў для рэфлексій, пераацэнак таго, у якім пункце палітычнага і гістарычнага працэсу знаходзяцца Беларусь і прыхільнікі перамен.
Як і ў іншых мовах Эўропы і сьвету, у беларускай мове вызначаецца „Слова году“. Сёлета гэта ІНКАМУНІКАДА.