«З улікам сытуацыі, якая склалася на месцы», амбасада Беларусі ў Сырыі прыпыніла працу, дыпляматы «выведзеныя ў Менск», паведамляе тэлеграм-канал Міністэрства замежных спраў.
Пасьля пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску пацярпелі 15 чалавек. Таксама пры ліквідацыі пажару пацярпелі два работнікі МНС.
З 22 па 31 сьнежня пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у прэзыдэнты, з 1 па 25 студзеня 2025 году — перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень галасаваньня прызначаны на 26 студзеня 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Максымальнае пакараньне, якое пагражае падсуднаму — пазбаўленьне волі да 7 гадоў.
Паўстаньне 1863 году і БНР у падручніку гісторыі для 11 клясы апісваюцца «максымальна нэўтральна», гаворыцца ў дасьледаваньні Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
Пра зьезд аб’явіла Сьвятлана Ціханоўская.
Беларусь заняла 167-е месца ў Сусьветным індэксе свабоды прэсы 2024 году.
«Агрэсіўная рыторыка Лукашэнкі — гэта працяг палітыкі Крамля ў нагнятаньні ваеннай гістэрыі», — заявілі ў Інстытуце вывучэньня вайны (ISW).
Акрэдытаваныя ў Беларусі дыпляматычных місій заходніх краін выступілі з заявай.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) завочна паведаміла аб падазрэньні расейскім сьвятарам, якія «садзейнічалі захопу храмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны», паведамляе прэс-служба ведамства.
У лістападзе служба эвакуацыі фонду салідарнасьці BySol вывезла зь Беларусі ў 2,6 раза больш людзей у параўнаньні зь верасьнем, паведаміў «Позірку» кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
7 сьнежня на волю выйшла былая дырэктарка і галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН палітзьняволеная Ірына Леўшына.
Гандлюючы з краінамі СНД у студзені — кастрычніку 2024 году, Беларусь больш экспартавала тавараў, чым імпартавала. Аднак з краінамі па-за СНД зьнешнегандлёвае сальда за 10 месяцаў склалася для Менску адмоўным.
Рост эканомікі Беларусі ў бліжэйшыя гады замарудзіцца, адзначаецца ў прадстаўленым 5 сьнежня макраэканамічным прагнозе Эўразійскага банка разьвіцьця (ЭАБР).
Аб «зьдзіўленьні» ў сувязі з правядзеньнем Вашынгтонам Другога раўнду стратэгічнага дыялёгу зь беларускім дэмакратычным рухам заявіла 4 сьнежня амбасада Беларусі ў ЗША.
Аляксандар Лукашэнка 3 сьнежня падпісаў актуалізацыю ўказу «Аб рэагаваньні службовых асобаў на крытычныя выступы ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі», паведамляе яго прэс-служба.
Буфэрную зону на мяжы зь Беларусьсю плянуецца пашырыць, паведаміў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк.
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка выступіў у дыскусіі на палях 23-й сэсіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суду.
На акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Тбілісі 29і 30 лістапада, затрымалі 10 грамадзян замежных дзяржаў, паведамляе грузінская тэлекампанія «Имеди». Сярод затрыманых — беларус.
Загрузіць яшчэ