На выбарчую кампанію Аляксандра Лукашэнкі ўжо сабралі ў 20,7 раза больш, чым на ўсіх астатніх 4 прэтэндэнтаў на прэзыдэнцкае крэсла разам узятых. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Асноўнымі напрамкамі студэнцкай эміграцыі беларусаў застаюцца Расія і Польшча. Да такой высновы прыйшлі аўтары дасьледаваньня, праведзенага інстытутам «Палітычная сфэра».
Кансультацыі Канады зь беларускімі дэмакратычнымі сіламі «пацьвердзілі агульнае бачаньне свабоднай і дэмакратычнай Беларусі — свабоднай ад прыгнёту, карупцыі і ўмяшаньня».
У прынятай 28 лістапада рэзалюцыі Эўрапарлямэнту па Ўкраіне эўрадэпутаты заклікалі дзяржавы-чальцы ЭЗ «пашырыць і ўзмацніць» санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі за падтрымку Расеі ў яе вайне супраць Украіны.
У Беларусі пражывае больш за 549 тысяч людзей з інваліднасьцю, гэта 6% насельніцтва краіны, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі 28 лістапада ў Менску намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, у тым ліку дэпартаванага зь Віетнаму былога байца палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка, паведаміў 27 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».
На 1 кастрычніка ў Беларусі адкрыта 975 спраў аб банкруцтве, вынікае са зьвестак, апублікаваных Міністэрствам эканомікі.
Менскі гарадзкі суд 26 лістапада разглядзае пазоў аб ліквідацыі Беларускага грамадзкага аб’яднаньня «Фонд „Перамога – 1945 год“», вынікае з раскладу на партале электроннага судаводзтва.
Міністэрства інфармацыі Беларусі пакуль не блякуе сацыяльных сетак, бо на іх могуць працаваць дзяржаўныя СМІ.
Чарговыя расейскія дроны ўварваліся ў прастору Беларусі ў ноч на 22 і 25 лістапада, вынікае з паведамленьняў камандаваньня Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны. Пра гэта інфармуе «Позірк».
З 18 па 22 лістапада беларускія суды разгледзелі 87 палітычна матываваных крымінальных справаў, па якіх судзілі 106 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 25 лістапада даляр зноў дасягнуў гістарычнага максымуму ў адносінах да беларускага рубля. Расейскі рубель у сваю чаргу ўпаў.
Раней улады зьнізілі патрабаваньні да стану здароўя прызыўнікоў.
Захады падтрымкі звароту Літвы ў Міжнародны крымінальны суд з матэрыяламі супраць рэжыму Лукашэнкі, магчымасьць выдачы ордэру на яго арышт абмеркавалі Сьвятлана Ціханоўская і міністар замежных спраў Канады Мэлані Жалі.
З Украіны ў Расею празь Беларусь вярнуліся 46 жыхароў Курскай вобласьці, паведамляе тэлеграм-канал упаўнаважанага па правах чалавека ў РФ Тацяны Маскальковай.
Калегія адвакатаў Нью-Ёрку (ЗША) выказала «сур’ёзную заклапочанасьць» у сувязі з працяглымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, асабліва «сыстэматычным жорсткім абыходжаньнем з палітычнымі зьняволенымі».
Надаць раённым выканаўчым камітэтам паўнамоцтвы ўзгадняць і прызначаць кіраўнікоў нават у прыватных фірмах прапанаваў Аляксандар Лукашэнка на пасяджэньні прэзыдыюму Ўсебеларускага народнага сходу 19 лістапада.
Пра спад больш як на 5 адсоткаў сьведчыць статыстыка за 10 месяцаў 2024 году.
Указ, які карэктуе правілы паляваньня і вядзеньня паляўнічай гаспадаркі, Аляксандар Лукашэнка падпісаў 18 лістапада, паведамляе ягоная прэс-служба.
Аб чарговым «зьбіцьці» мігрантаў польскімі сілавікамі заявіў 18 лістапада Дзяржаўны памежны камітэт, піша агенцтва «Позірк».
Загрузіць яшчэ