З пачатку сьнежня пры правядзеньні «спэцыяльных мерапрыемстваў» выяўлена «сем фактаў незаконнага транспартаваньня садавіны і сьвежай зеляніны зь Беларусі ў Расею», паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК).
Умацаваньне мяжы зь Беларусьсю ў рамках процідзеяньня нелегальнай міграцыі абыйдзецца Польшчы ў 2,5 млрд злотых (каля 610 млн даляраў), паведаміў брытанскаму выданьню Financial Times намесьнік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Мацей Душчык.
82.827 эўра для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне сабраў у 2024 годзе фонд салідарнасьці BySol.
Прысуд у справе аб пашкоджаньні расейскага вайсковага самалёта далёкага радыёлякацыйнага назіраньня А-50 на аэрадроме Мачулішчы пад Менскам уступіў у сілу. Вярхоўны суд адхіліў апэляцыйную скаргу.
Урад Літвы працягне падтрымліваць дэмакратычныя сілы Беларусі, заявіў новы літоўскі міністар замежных спраў Кястуціс Будрыс 27 сьнежня ў Вільні на сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай.
Праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі яшчэ 10 чалавек, цяпер іх 1254.
У пералік «асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці», 27 сьнежня дадалі яшчэ 13 чалавек. Цяпер у дакумэнце на сайце Міністэрства ўнутраных спраў 4808 пазыцыяў.
У 2024 годзе 35 мэдыя былі прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваньнямі», вынікае з агляду Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ), якая падсумавала сёлетнюю статыстыку рэпрэсій у сваёй сфэры.
Дзеяньне «спэцыяльных мер» у дачыненьні да прадукцыі шэрагу эўрапейскіх вытворцаў падоўжанае да 31 сьнежня 2025 году, вынікае з пастановы Савету міністраў № 993 ад 20 сьнежня.
У падручнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» для 11-х клясаў вырашылі ўключыць інфармацыю пра падзеі 2020 году, заявіў 23 сьнежня міністар адукацыі Андрэй Іванец па выніках пасяджэньня ведамаснай камісіі па навукова-мэтадычным забесьпячэньні гістарычнай палітыкі.
Камітэт дзяржаўнай бясьпекі 19 сьнежня ўнёс яшчэ дзевяць чалавек у сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
На 20 сьнежня ў Беларусі знаходзяцца ў зьняволеньні 45 прадстаўнікоў СМІ. Сярод іх шэсьць чалавек, якія атрымалі тэрміны ад 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Эстонія не прызнáе прэзыдэнцкія «выбары» ў Беларусі, заплянаваныя на 26 студзеня 2025 году, і іх вынікі. Гэта вынікае з камэнтара для ERR News генэральнага сакратара міністэрства замежных спраў гэтай краіны Ёнатана Всевіёва, піша «Позірк».
У адным з гатэляў Дамаска ў чаканьні эвакуацыі знаходзяцца 23 грамадзяніны Беларусі, паведаміла выданьню «Люстэрка» крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Інфармацыю выданьню пацьвердзілі ў беларускай дыпляматычнай місіі ў Сырыі.
У Польшчы цяпер знаходзяцца 350 былых беларускіх добраахвотнікаў, паведаміў былы баец палку імя Кастуся Каліноўскага, кіраўнік фонду Асацыяцыі беларускіх вэтэранаў Павал Мар’еўскі на сустрэчы зь віцэ-сьпікерам Сэнату Польшчы Міхалам Каміньскім.
Пасьля дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі павінна быць адна дзяржаўная мова, але для яе ўвядзеньня патрэбен «пэўны пераходны пэрыяд». Да такой высновы прыйшла большасьць удзельнікаў экспэртнага форуму «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню», які прайшоў 17 сьнежня ў Варшаве.
Тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Эўразьвязе, паабяцала намесьніца міністра замежных спраў краіны Хэнрыка Масьціцка-Дэндзіс на сустрэчы 17 сьнежня з намесьнікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Паўлам Латушкам.
Літоўскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі праз налепку з савецкай сымболікай на аўтамабілі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў зафіксавалі 16 сьнежня ў Беларусі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.
Па словах прэм’ера, «набор на тэхнічныя спэцыяльнасьці ніжэйшы, чым замова арганізацый на падрыхтоўку такіх кадраў».
Загрузіць яшчэ