«Псэўдавыбарамі» назвала прэзыдэнцкую выбарчую кампанію ў Беларусі кіраўніца Сэнату Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска на брыфінгу па выніках сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай 9 студзеня ў Варшаве.
9 студзеня на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь 1» паказалі перадвыбарчыя выступы кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2025 году. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Праз масавыя рэпрэсіі правядзеньне свабодных і сумленных выбараў у Беларусі ўяўляецца немагчымым, зазначылі ў МЗС Нямеччыны.
Урад «удасканаліў парадак аказаньня платных мэдычных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя», паведамляе прэс-служба Саўміну.
Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Наўгародзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт падпісалі пагадненьне аб навукова-тэхнічнай супрацы.
За першыя 30 гадзін 2025 году (з 12 гадзін ночы 1 студзеня да 6 гадзін раніцы 2 студзеня) на пажарах у Беларусі загінулі 9 чалавек — амаль удвая больш, чым за аналягічны пэрыяд 2024-га.
Фэдэральны ўрад Нямеччыны паведаміў уладам Беларусі аб прыпыненьні з 1 студзеня 2025 году дзеяньня пагадненьня аб перадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасьць.
У 2024 годзе суседнія краіны Эўразьвязу зафіксавалі 36 291 спробу мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з боку Беларусі — на 13,8% менш, чым у 2023-м (42 078), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз даных памежных службаў.
Сярод захадаў «дзяржаўнай абароны» ў такіх выпадках — пазбаўленьне бацькоўскіх правоў і забіраньне дзіцяці зь сям’і.
Пра гатоўнасьць вэтэранаў МУС «не застацца ў баку ад электаральнай кампаніі заявіў кіраўнік ведамства Іван Кубракоў.
Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаваньні з новым 2025 годам лідэрам 64 дзяржаваў, вынікае з інфармацыі на яго сайце.
Зарэгістраваная на Кіпры кампанія ROSTUMEL HOLDING LIMITED унесеная ў санкцыйны сьпіс Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі (МУСіА) Польшчы на патрабаваньне кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі (НПА) за гандаль карбамідам вытворчасьці ААТ «Гродна Азот», піша «Позірк».
У Беларусі зараз пражывае менш за 8,8 мільёна чалавек, вынікае са службовага ліста намесьніка старшыні Камітэту дзяржкантролю (КДК) Станіслава Наркевіча Савету міністраў.
Злучаныя Штаты Амэрыкі застаюцца адданымі падтрымцы дэмакратычных прынцыпаў і правоў чалавека ў Беларусі.
Сёлета агульны ўраджай бульбы ў Беларусі зьнізіўся ў 1,55 раза.
Адпаведны дакумэнт падпісаў 30 сьнежня прэм’ер-міністар краіны Раман Галоўчанка.
За 11 месяцаў 2024 году больш за ўсё цэны ў Беларусі вырасьлі на чырвоную ікру, бульбу і курсы кіроўцаў.
Cтварэньне спэцыялізаваных клясаў для падрыхтоўкі апэратараў бесьпілётных лятальных апаратаў на вайсковых факультэтах і катэдрах усіх вышэйшых навучальных установаў Беларусі анансаваў начальнік упраўленьня ўжываньня і разьвіцьця беспілётных авіяцыйных комплексаў Узброеных сілаў Міхаіл Бранскі.
Сёлета Беларусь па бязьвізе наведалі амаль удвая менш жыхароў Латвіі, Літвы і Польшчы, чым за папярэдні год.
Дзевяць чалавек патанулі ў Беларусі за мінулы тыдзень, 23–29 снежня, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз штодзённых зводак МНС.
Загрузіць яшчэ