Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі паведаміла, што грамадзянка Расеі Ганна Багачова была затрымана ў адным з гатэляў Менску, бо знаходзілася ў міжнародным вышуку.
Падпісчыкі прыйшлі ва ўпраўленьне ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму, каб падтрымаць блогера Сяргея Ціханоўскага. Яго аштрафавалі за парушэньне правілаў дарожнага руху на палову базавай велічыні (12,75 рубля).
Міністэрства культуры зацьвердзіла праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Парк імя Чалюскінцаў» у Менску.
Менскі гарадзкі суд сёньня пачаў разгляд апэляцыйнай скаргі былога намесьніка кіраўніка Менгарвыканкаму Андрэя Дамарацкага. Яму далі 12 гадоў пазбаўленьня волі.
Фатаздымак будынка «БК Капітал Палас» зь зялёным падсьвятленьнем з рэндэраў праекту выклікаў дыскусіі ў сацыяльных сетках — ці да месца такое асьвятленьне на цэнтральнай плошчы Менску? У камітэце архітэктуры і горадабудаўніцтва Менгарвыканкаму паведамілі, што зацьвердзілі іншы праект падсьвятленьня.
Афіцыйная прадстаўніца Міністэрства ўнутраных справаў Вольга Чамаданава паведаміла Свабодзе, што аб акцыі мастака Аляксея Кузьміча ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у міліцыю пададзена «заява ад грамадзяніна».
Ці азначае падпісаньне «формулы Штайнмаера» па ўрэгуляваньні канфлікту на Данбасе, што Менск страціць ролю пляцоўкі для замірэньня? Свабода запыталася пра гэта ў некаторых удзельнікаў «Менскага дыялёгу», які праходзіць у сталіцы Беларусі.
Асноўнае пасяджэньне па разглядзе пазову старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да ўладальніцы сайту «Беларускі партызан» Сьвятланы Калінкінай прызначанае на 30 кастрычніка.
У Савецкім судзе Менску пачаўся разгляд пазову старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да ўласьніцы дамену «Беларускі партызан» Сьвятланы Калінкінай аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампэнсацыі маральнай шкоды.
6 кастрычніка ў вёсцы Турышчавічы пад Чачэрскам пахавалі 17-гадовага Ігара. Хлопец быў сацыяльны сірата. Ён вучыўся на трэцім курсе каледжу ў Гомлі. 4 кастрычніка Ігар скочыў з 10 паверху на вачах сяброў.
3 кастрычніка мастак Аляксей Кузьміч правёў акцыю «Шчыт, альбо Міністэрства фалакультуры». Каля хвіліны мастак трымаў на ўзбуджаным віяграй палавым органе кардонную таблічку «Міністэрства культуры». На далонях у яго быў надпіс «З усім згодны».
«Тэрафлю» зьнік зь беларускіх аптэк. Беларусам, якія вырашылі закупіць гэтых лекаў за мяжой, памежнікі паведамляюць, што сродак зьмяшчае псыхатропныя рэчывы. Разьбіраемся, што адбываецца.
Мікола Статкевіч заклікаў прыйсьці ў нядзелю 6 кастрычніка на мітынг «Абаронім Беларусь» на плошчы Свабоды ў Менску.
Каб зрабіць жыцьцё дзясяткаў цяжка хворых дзяцей у Горадні не такім цяжкім, патрэбна каля 25 тысяч рублёў на год. Спэцыялісты госьпісу гатовыя дапамагаць ім так, як яшчэ ніхто ў Беларусі ня робіць. Аднак зь бюджэту шкадуюць грошай ім на заробак.
«У першы дзень усе ламануліся», — тлумачаць у Белстаце.
Кампанія назіраньня «Права выбару» заявіла, што фармаваньне ўчастковых выбарчых камісій прайшло «не дэмакратычна і не адкрыта».
У індустрыяльным парку «Вялікі камень» (Смалявіцкі раён) адсьвяткавалі 70-годзьдзе стварэньня Кітайскай Народнай Рэспублікі.
Трактарыст Сяргей Качаноўскі зь вёскі Бусьні выратаваў дзяўчыну, якую хацеў выкрасьці яе былы хлопец.
30 верасьня малады чалавек у двары жылога дома на вуліцы Маскоўскай Берасьця запіхнуў дзяўчыну ў багажнік аўтамабіля «Фольксваген Джэта» цёмна-сіняга колеру і зьехаў у невядомым кірунку.
Старшыня БАЖ пракамэнтаваў Свабодзе пазоў старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да стваральніка тэлеграм-канала Nexta Сьцяпана Пуцілы, а таксама да трох выданьняў, якія перадрукавалі інфармацыю з паста Nexta.
Загрузіць яшчэ