У навагоднюю ноч на пажарах загінулі 5 чалавек

Ілюстрацыйнае фота

Пажары адбыліся ў Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцях.

У навагоднюю ноч адбыліся 5 пажараў, паведамляе міністэрства па надзвычайных сытуацыях. Адзін з пажараў адбыўся ў вёсцы Ільінка Магілёўскага раёну. Загінула гаспадыня дому, яе дачка і два мужчыны, якія былі ў гасьцях.

Яшчэ адзін пажар адбыўся ў вёсцы Вялікія Шылавічы Слонімскага раёну Гарадзенскай вобласьці, загінуў гаспадар жыльля. МНС усталёўвае прычыны пажараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У псыхіятрычным дыспансэры ў Смаргонскім раёне адбыўся пажар. Два чалавекі загінулі