Міжнародныя прафсаюзы правядуць у Брусэлі адмысловую сустрэчу аб праблемах Беларусі.
У сакавіку ў Брусэлі адбудзецца сустрэча міжнародных прафсаюзных аб’яднаньняў для абмеркаваньня спраў у Беларусі. Гэтую інфармацыю агучыў рэгіянальны прадстаўнік па краінах СНД міжнароднага прафсаюзнага аб’яднаньня IndustriALL Вадзім Барысаў на пленуме рады незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) у Менску.
Дыскусію рыхтуюць чатыры найбуйнейшыя прафсаюзныя аб’яднаньні сьвету — Глябальны і Эўрапейскі саюзы IndustriALL, Міжнародная і Эўрапейская канфэдэрацыя прафсаюзаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародныя прафсаюзы дабіваюцца адмены прысуду лідэрам РЭП праз БрусэльУ стратэгічную дамову паміж Менскам і Брусэлем прапануюць уключыць правы прафсаюзаў
Намесьнік генэральнага сакратара Глябальнага зьвязу IndustriALL Кемаль Азкан зьвярнуўся з Жэнэвы праз онлайн-сувязь да ўдзельнікаў пленуму ў Менску.
Ён сказаў, што ўсе чатыры аб’яднаньні сьвету запатрабавалі, каб у Дамову аб партнэрстве паміж Беларусьсю і Эўразьвязам уключылі палажэньне аб правах прафсаюзаў у Беларусі. Адпаведную заяву прафсаюзнае кіраўніцтва перадало вярхоўнай прадстаўніцы Эўрапейскага зьвязу ў міжнародных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыцы Магэрыні.
«Калі мы сустракаліся ў Брусэлі са спадарыняй Магэрыні наконт выраку Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку, мы заявілі, што непрымальным ёсьць працяг дачыненьняў Эўразьвязу з краінай, дзе сыстэматычна і цынічна парушаюцца фундамэнтальныя правы прафсаюзу.
Нам адказалі, што ў Эўразьвязу вельмі слабыя мэханізмы, каб сурʼёзна ўплываць на кіраўніцтва Беларусі. Але мы заявілі, што калі пагадненьне аб партнэрстве паміж Эўразьвязам і Беларусьсю будзе падпісана, яно павінна зьмяшчаць частку, у якой будуць адлюстраваныя пытаньні непарушнасьці правоў прафсаюзаў, фундамэнтальных правоў працоўных», — падкрэсьліў Кемаль Азкан.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны прафсаюз назваў рашэньне менскага суду па «справе РЭП» «страчанай магчымасьцю» ўладаўБеларусь і Эўразьвяз дагэтуль жывуць «паводле закону СССР»
Супрацоўніцтва Беларусі і Эўразьвязу дагэтуль рэгулюецца дамовай, падпісанай яшчэ ў 1989 годзе СССР і Эўрапейскай эканамічнай супольнасьцю. Беларусь засталася адзінай сярод шасьці краін — удзельніц праграмы «Ўсходняе партнэрства», якая ня мае двухбаковага пагадненьня аб партнэрстве і супрацоўніцтве з Эўразьвязам. Але пры гэтым Брусэль фінансуе супольныя праекты ў рамках «Усходняга партнэрства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь на апошнім месцы паводле ўзроўню дэмакратыі ў рэйтынгу краінаў «Усходняга партнэрства»Тры краіны «Ўсходняга партнэрства» — Грузія, Малдова, Украіна — пайшлі яшчэ далей. Яны заключылі дамовы аб асацыяцыі, якія ўключаюць у сябе таксама дамоўленасьці аб стварэньні зон свабоднага гандлю. А гэта яшчэ больш высокі ўзровень інтэграцыі.