У гэты дзень уступае ў сілу пагадненьне паміж урадамі дзьвюх краін аб узаемным прызнаньні візаў і па іншых пытаньнях, зьвязаных з уездам замежных грамадзян і асобаў без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў — удзельніц «Дагавору аб стварэньні Саюзнай дзяржавы».
Замежнікі зь беларускай візай змогуць падарожнічаць у Расею, а з расейскай — у Беларусь. Гэта распаўсюджваецца і на сухапутную мяжу ў тых пунктах пропуску, якія пералічаныя на сайце МЗС.
- Каб заехаць у Беларусь або Расею, патрэбны прызнаны абедзьвюма дзяржавамі дакумэнт, які пацьвярджае асобу, а таксама беларуская або расейская віза.
- Калі прадугледжаны бязьвізавы рэжым, дык для ўезду ў абедзьве краіны і знаходжаньня там дастаткова прызнанага абедзьвюма дзяржавамі дакумэнта, які сьведчыць асобу.
- У выпадку, калі ў адной краіне дзейнічае бязьвізавы рэжым, а ў іншай візавы, то для ўезду ў апошнюю і знаходжаньня там, акрамя дакумэнта, які сьведчыць асобу, спатрэбіцца віза.
Форум