Гэты дзень у гісторыі
1908 — у Празе пачаўся першы Славянскі зьезд.
1920 — РСФСР паводле Маскоўскай дамовы прызнала Літоўскую Рэспубліку, у прыватнасьці, яе права на Вільню
1943 — Бітва пад Прохараўкай — самая буйная танкавая бітва ўсіх часоў.
1988 — абласны савет Нагорнага Карабаху абвясьціў аб выхадзе вобласьці са складу Азэрбайджану.
2006 — Пачатак ізраільска-лібанскай вайны.
У гэты дзень нарадзіліся
100 да н.э. — Гай Юліюс Цэзар, рымскі імпэратар.
1884 — Амадэа Мадыльяні, італьянскі мастак.
1904 — Пабла Нэруда, чылійскі паэт.
1916 — Лаўрэнці Абэцэдарскі, беларускі гісторык.
1970 – Ірына Слаўнікава, журналістка, былая супрацоўніца «Белсату», а цяпер штатная супрацоўніца Польскага тэлебачання (TVP), палітзьняволеная, якую судзяць паводле абвінавачаньня ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня.
У памяці
1536 — Эразм Ратэрдамскі, галяндзкі пісьменьнік і філёзаф.
1682 — Жан Пікар, францускі астраном.
1843 — Ігнат Даніловіч, дасьледчык гісторыі ВКЛ.
2014 — Валерыя Навадворская, расейская палітычная дзяячка, дысыдэнтка, праваабаронца, ураджэнка Беларусі.