Супрацоўнікі паліцыі выклікаюць людзей у аддзяленьні і патрабуюць прыняць удзел у зборы бавоўны, расказала карэспандэнту радыё крыніца.
Паліцыянты кваліфікуюць гэта як «папраўча-працоўныя работы» і кажуць, што гэта «зьяўляецца часткай пакараньня».
Раней туркмэнская служба Радыё Свабода ўжо паведамляла, што бюджэтнікаў прымусова адпраўлялі на баваўняныя палі. 24 жніўня выданьне пісала, што ў Лэбапскім вілаяце да збору бавоўны прыцягнулі службоўцаў палка аховы, а 27 жніўня настаўнікаў і старшаклясьнікаў таксама ў прымусовым парадку адправілі на палі.
У Туркмэністане прымусовую працу выкарыстоўваюць ня толькі пры зборы бавоўны, але і ў працэсе яе вырошчваньня. У жніўні туркмэнская служба Радыё Свабода паведамляла, што настаўнікаў сярэдніх школаў адпраўлялі на абразаньне бавоўніку.
Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі крытыкуюць Туркмэністан за выкарыстаньне прымусовай і дзіцячай працы пры вытворчасьці бавоўны.
Паводле сайта арганізацыі Responsible Sourcing Network, да 10 жніўня 2021 году 138 сусьветных брэндаў далучыліся да міжнароднай кампаніі, падпісаўшы абавязаньне не выкарыстоўваць туркмэнскую бавоўну ў вытворчасьці тавараў.