Раней на шыльдзе з цытатай генэрала Васіля Маргелава быў фон з амэрыканскімі верталётамі «Г’юі» UH-1 Iroquois і вайскоўцамі арміі ЗША, узброенымі карабінамі М1.
Пасьля публікацый у мэдыя спачатку ў прыцемках зьнялі самалёт — нібыта «для дапрацоўкі». А потым памянялі шыльду з цытатай генэрала. Цяпер там няма ні верталётаў, ні вайскоўцаў ЗША.
Пасьля дапрацоўкі на макеце самалёта, усталяваным на прыпынку, прысьвечаным дэсантнікам, зьявіўся подпіс «Іл-76» (такі самалёт сапраўды знаходзіцца на ўзбраеньні ПДВ).