Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп сабраў больш за 30 мільёнаў даляраў на будучую прэзыдэнцкую кампанію за першыя тры месяцы 2019 года. Усяго, па дадзеных каманды Трампа, у іх ёсьць 40 мільёнаў даляраў.
Паводле дадзеных каманды прэзыдэнта, практычна 99% сумы склалі ахвяраваньні ў 200 даляраў ці менш.
Сярэдні ўзнос — 34 даляра.
Мэта кампаніі Трампа — 1 мільярд. Наступныя выбары прэзыдэнта адбудуцца ў ЗША ў 2020 годзе.
Два галоўныя кандыдаты ад Дэмакратычнай партыі — сэнатары Бэрні Сандэрс і Камала Харыс — удваіх сабралі каля 30 мільёнаў даляраў на наступныя кампаніі.
У Барака Абамы, апошняга прэзыдэнта ЗША, які ішоў на перавыбраньне на гэты момант было сабрана 2 мільёны даляраў на прэзыдэнцкую кампанію, інфармуе газэта New York Times.