Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МНС чакае паводку ў сямі раёнах Беларусі


Паводка на Палесьсі, 2018 год, ілюстрацыйнае фота
Паводка на Палесьсі, 2018 год, ілюстрацыйнае фота

Міністэрства надзвычайных сытуацыяў супакойвае беларусаў: масавыя затапленьні паселішчаў гэтай вясной не чакаюцца.

Такі прагноз выказаў 12 сакавіка начальнік управы Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Беларусі Андрэй Юржыц.

«Магчымае нязначнае падтапленьне толькі сямі з 118 раёнаў краіны. Дзеля трыманьня сытуацыі пад кантролем сфармаваныя зводныя атрады адмыслоўцаў. Пагрозаў для бліжэйшых краінаў-суседзяў з нашага боку сёлета няма», — сказаў Юржыц.

На пытаньне Свабоды, у колькі абыходзіцца бюджэту ліквідацыя наступстваў паводак, Юржыц не назваў канкрэтных лічбаў.

«Гэта вельмі нязначныя сумы. Апошні раз, калі паводка істотна паўплывала на бюджэт, зафіксаваны ў 2013 годзе. Тады былі затопленыя 99 населеных пунктаў. Пасьля гэтага сытуацыя заўсёды заставалася нармальнай», — заявіў супрацоўнік МНС.

Моцных ападкаў таксама не чакаюць

Супрацоўніца Гідрамэтслужбы Алена Зубчонак патлумачыла сёлетнюю спакойную сытуацыю найперш тым, што апошні раз моцныя сьнегапады былі толькі ў канцы студзеня.

«Зімовы пэрыяд прайшоў спакойна. Таму зараз практычна ўсе рэчкі ачысьціліся ад лёду. Разьліваў вады не чакаецца. Адмоўна на сытуацыю могуць паўплываць толькі моцныя ападкі. Але мы іх не прагназуем», — заявіла Алена Зубчонак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG