Прэзыдэнт ЗША Абама прыехаў у Талін падбадзёрыць краіны Ўсходняй Эўропы ў сьвятле расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Неўзабаве ў непасрэднай блізкасьці ад Беларусі паболее вайскоўцаў НАТО, зьявіцца там і цяжкое ўзбраеньне, што можа не спадабацца Расеі. Чаго ў гэтай сытуацыі чакаць Беларусі?
Эўразьвяз рыхтуе новыя санкцыі супраць Масквы. Ці будуць запушчаныя «гуманітарныя санкцыі», у прыватнасьці – ці ўдасца рэалізаваць прапанову аб прыпыненьні сяброўства Расеі ў футбольных асацыяцыях – UEFA i FIFA? Сёлетні хакейны чэмпіянат у Менску забраць не атрымалася – ці атрымаецца забраць у Расеі Мундыяль-2018?
З пабытовых тэмаў – новы віток «чарнілізацыі» Беларусі»: факты, прычыны, наступствы.