Раніцай 28 лістапада расейскія войскі нанесьлі па Ўкраіне камбінаваны ўдар — спачатку запусьцілі баявыя і выведныя дроны, а празь нейкі час атакавалі крылатымі ракетамі.
29 лістапада ў Вільні адкрываецца канфэрэнцыя «Жаночае здароўе ў беларускай турме», на якой праваабаронцы і лекары прадставяць экспэртнае дасьледаваньне стану мэдычнай і псыхалягічнай дапамогі жанчынам у зьняволеньні.
Урад Беларусі ўнёс зьмены ў дзяржаўную праграму «Забесьпячэньне правапарадку» на 2021–2025 гады, зацьверджаную ў сьнежні 2021-га.
У 2020 годзе важным чыньнікам пратэстаў былі незалежныя блогеры. Многія зь іх трапілі за краты яшчэ да выбараў. Расказваем, што стала з тымі, хто паспрабаваў пасьля пратэстаў падтрымліваць дзеяньні ўлады ў інтэрнэце.
Стала вядома, што ў базу вышуку Расеі дадалі за паўгода амаль 800 беларусаў. Свабода высьветліла, як беларусы трапляюць у базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу.
Раней Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі Літвы заявіў, што знаходжаньне выдадзенага Віетнамам Беларусі былога каліноўца Васіля Верамейчыка на тэрыторыі краіны несла пагрозу нацыянальнай бясьпецы.
15 лістапада паводле рашэньня суду народнага дэпутата Ўкраіны Яўгена Шаўчэнку, які неаднаразова езьдзіў у Менск перад пачаткам расейскага ваеннага ўварваньня, узялі пад варту.
Беларускія дэпутаты ўхвалілі чарговыя зьмены ў сфэры адукацыі. Паводле ўладаў, зьмены накіраваныя на яе падтрымку. Расказваем, што новага прапануюць, каго гэта закране і якія праблемы, на думку экспэрта, трэба было б вырашаць найперш.
Кэлін Джарджэску, малавядомы ультраправы палітык, выкарыстоўваў TikTok для распаўсюджваньня сваіх антыэўразьвязаўскіх і антынатаўскіх ідэй, што дазволіла яму атрымаць перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі.
Лідэр кіроўнай партыі ў Грузіі «Грузінская мара» Бідзіна Іванішвілі абвясьціў аб вылучэньні кандыдатам у прэзыдэнты колішняга футбаліста Міхэіла Кавэлашвілі.
У Расеі сьцьвярджаюць, што іхныя войскі прасоўваюцца ўглыб тэрыторыі Ўкраіны з найбольшай хуткасьцю з пачатку поўнамаштабнай вайны ў лютым 2022 году.
26 лістапада ў Гданьску прайшла цырымонія ўручэньня беларускай літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за найлепшую кнігу прозы, выдадзеную ў 2023 годзе.
Упершыню прэзыдэнта Грузіі будуць выбіраць не грамадзяне на агульных выбарах, а Калегія электараў.
Праехаць 9 кілямэтраў у некаторыя гадзіны ў Менску зараз каштуе пад 35 рублёў. Расказваем, чаму расцэнкі на таксі вырасьлі і пры чым тут адзіны рээстар перавозчыкаў.
Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка падпісаў пастанову аб павелічэньні расходаў на заробкі супрацоўнікам лясгасаў.
За паўгода ў Беларусі адбылося 6 хваляў памілаваньняў. Аднак кожны дзень зьяўляюцца навіны пра «зачысткі», новыя затрыманьні і суды. Разам з праваабаронцамі «Вясны» паспрабавалі падлічыць, каго ж больш — вызваленых ці новых затрыманых.
Оўруцкая аб’яднаная грамада моцна пацярпела ад авіяцыйных абстрэлаў, якія расейскія вайскоўцы рабілі з тэрыторыі Беларусі ў 2022 годзе. Папярэдне, цалкам зьнішчана 5 дамоў і яшчэ 28 пашкоджана.
Журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 году. У чэрвені 2022 году яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
25 лістапада ў Менскім абласным судзе пачынаюць судзіць ксяндза з Валожына Генрыка Акалатовіча (у пашпарце — Генадзь Акалатовіч).
Падзеі 25 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Загрузіць яшчэ