У Беларусі на 1 студзеня 2024 году жылі 4 051 900 жанчын ва ўзросьце больш за 18 гадоў, вынікае са зьвестак Белстату.
Былога польскага судзьдзю Томаша Шмыта, які папрасіў і атрымаў прытулак у Беларусі, на радзіме вінавацяць у шпіянажы.
Школьныя клясы «прававой накіраванасьці» «Юны пракурор» адкрылі ў кожным рэгіёне Беларусі, вынікае са словаў генпракурора Беларусі Андрэя Шведа, які 9 кастрычніка выступіў на адкрыцьці такой клясы ў гімназіі № 1 Берасьця.
Даляр ЗША, эўра і кітайскі юань даражэюць другі дзень запар на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Курсы даляра і эўра абнавілі гадавыя максымумы, заўважыў «Позірк».
Улады Беларусі рэгулярна праводзяць вучэньні, трэнаваньні, зборы падчас абвастрэньня адносінаў з Захадам і вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Маскву.
У апошнія гады Беларусь страчвае пазыцыі ў глябальных экалягічных рэйтынгах, да гэтага вядуць санкцыйны ціск і масавае закрыцьцё ў краіне няўрадавых арганізацыяў.
Рамонт разьлічаны больш за месяц, ён можа адбіцца на часе перасячэньня мяжы для кіроўцаў.
Указ № 392 ад 7 кастрычніка дае новую рэдакцыю парадку спыненьня палётаў авіямадэляў і бесьпілётных лётных апаратаў, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Гэты дакумэнт уносіць зьмены ў адпаведны ўказ № 215 ад 5 чэрвеня 2019 года .
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызнаны Міжнародны камітэт па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на абноўлены адпаведны пералік МУС.
Гандаль таварамі Беларусі і Расіі за восем месяцаў 2024 году склаў больш як 34 млрд. даляраў, што на 8,2% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыяд 2023-га, заявіў амбасадар Беларусі ў РФ Аляксандар Рагожнік.
Такі вынік зафіксавалі ў першым паўгодзьдзі 2024 году.
Беларусь стала шостай краінай у колькасьці грамадзян, якія пераехалі ў Ізраіль з 16 верасьня 2023 году па 19 верасьня 2024 году ў праграме рэпатрыяцыі.
Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэньня мяжы Беларусі баявымі бесьпілётнікамі і заявіў, што беларускі бок «шмат» іх зьбівае, не зважаючы, украінскія яны ці расейскія, паведамляе «Позірк» з спасылкай на прэс-службу Лукашэнкі.
На 8,1 тысячы скарацілася за апошнія тры гады колькасьць настаўнікаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, вынікае з праведзенага «Позіркам» параўнальнага аналізу публікацый, якія рыхтуе Белстат да Дня настаўніка (3 кастрычніка).
Галоўны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка і яшчэ пяцёра грамадзян Беларусі ўключаныя ў абноўлены 3 кастрычніка КДБ Беларусі пералік «арганізацый і фізычных асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Пытаньне выдачы беларусаў, абвінавачаных і асуджаных у крымінальных справах, падняў у Ерэване генэральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на сустрэчы з армянскай калегай Аннай Вардапэт’ян, паведамляе прэс-служба ведамства.
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ у першым чытаньні падтрымала наданьне дзіцячым дамам пры манастырах статусу адукацыйнай установы, інфармуе агенцтва «Позірк».
За студзень — жнівень 2024 году ў Беларусі звольнілі на 11,07% работнікаў больш, чым нанялі — 481 500 супраць 433 500, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Праца Беларускай АЭС выглядае «адпаведнай усім узгодненым на міжнародным узроўні стандартам ядзернай бясьпекі», заявіў генэральны дырэктар Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) Рафаэль Гросі пасьля візыту на станцыю 1 кастрычніка.
У МЗС Нямеччыны заявілі, што правяраюць інфармацыю аб выкарыстаньні працы палітвязьняў пад Лідай на цыбульнай плянтацыі нямецкага бізнэсоўца, дэпутата парлямэнту зямлі Саксонія ад ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Нямеччыны» Ёрга Дорнаў.
Загрузіць яшчэ