38 краін – удзельніц Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (АБСЭ) зноў запусьцілі ў дачыненьні да Беларусі Венскі мэханізм.
Спажывецкія цэны ў чэрвені 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 0,6%, сьведчаць зьвесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Працягнуць падтрымку «ўнікальнага тэлеканала „Белсат“» і захаваць яго незалежнасьць заклікала Сьвятлана Ціханоўская міністра замежных справаў Польшчы Радослава Сікорскага падчас сустрэчы на палях саміту NATO ў Вашынгтоне.
Празь некалькі дзён у Беларусі чакаецца рэкордная ў гэтым дзесяцігодзьдзі спёка.
У Эўразійскім эканамічным саюзе толькі ў Беларусі і Казахстане з пачатку году вырасла беспрацоўе, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз зьвестак Эўразійскай эканамічнай камісіі.
На 1 ліпеня ў Літве жылі 62 535 грамадзян Беларусі, паведамляе Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.
Трэці сэктар Беларусі ў 2023 годзе заставаўся слабаўстойлівым, зафіксаваныя пагаршэньні, улады працягвалі ліквідацыю грамадзкіх аб'яднаньняў.
Пералік жыльля, уладальнікі якога абавязаны паведамляць міліцыі аб замежных пастаяльцах, удакладнены пастановай Савету Міністраў Беларусі № 476 ад 5 ліпеня.
Рэглямэнтам Рады ЭЗ ад 29 чэрвеня 2024 года пашыраная сфэра дзеяньня існых санкцыяў адносна Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінныя ўжывацца зьмененыя палажэньні.
Францыя «прымае да ўвагі вызваленьне некалькіх беларускіх палітычных зьняволеных» і «заклікае ўлады Беларусі працягваць рух па гэтым шляху».
Пры гэтым у Эўропе не выключаюць, што ўсе акалічнасьці гібелі беларускага дыплямата могуць ніколі ня стаць вядомымі.
Прынята рашэньне аб дадатковым абсьледаваньні атракцыёнаў сталіцы, заявіў 8 ліпеня намесьнік старшыні Менгарвыканкама Алег Корзун.
Манэўры пройдуць каля Берасьця 8-19 ліпеня.
З заклікам да «аб’яднаньня і ўзгадненьня намаганьняў усёй грамадзянскай супольнасьці Беларусі, палітыкаў і міжнародных партнэраў для пашырэньня гуманітарнага кірунку вызваленьня палітвязьняў» выступіла Каардынацыйная рада (КР).
Актыўнасьць мігрантаў на мяжы Беларусі і Эўразьвязу ў ліпені зьнізілася ў параўнаньні зь вясной — пачаткам лета 2024 году.
Праваабаронцы вітаюць той факт, што на волі апынуліся «людзі, вырваныя зь сем’яў, якія прайшлі жорсткія выпрабаваньні і зазналі забароненае абыходжаньне».
Сёлета ў Беларусі і Расеі было затрымана некалькі дзясяткаў грамадзян Латвіі, паведаміла латвійская міністарка замежных справаў Байба Бражэ ў праграме «900 сэкунд» на канале TV3.
З крытыкай паведамленьня ААН аб абмеркаваньні на сустрэчы яе генэральнага сакратара Антонію Гутэрыша з Аляксандрам Лукашэнкам сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступіў у дзяржаўных СМІ міністар замежных спраў Максім Рыжанкоў.
Польшча разьлічвае на дапамогу памежнікаў і паліцыянтаў з Нямеччыны, Грэцыі і Фінляндыі пры патруляваньні мяжы зь Беларусьсю.
Загрузіць яшчэ