Некалькі буйных лясных пажараў ліквідуюць у Гомельскай вобласьці, паведаміла 16 верасьня Міністэрства лясной гаспадаркі.
Сёньняшняя мэдычная сыстэма Беларусі пабудаваная на татальнай хлусьні і татальнай эксплюатацыі. Пра гэта заявіў лекар, намесьнік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта па сацыяльнай палітыцы Станіслаў Салавей на «Стратэгічнай Анты-Канфэрэнцыі» ў Варшаве.
Офіс дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай ведае пра адмову грузінскіх уладаў упусьціць у краіну беларускага журналіста і актывіста Андрэя Мялешку, але ня можа на гэта паўплываць.
Валавы замежны доўг Беларусі за красавік–чэрвень 2024 году павялічыўся на 253,3 млн даляраў (+0,7%) і на 1 ліпеня склаў 36 млрд 646,7 млн даляраў (на 1 красавіка — 36 млрд 376,8 млн), сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.
Колькасьць спыненых суседнімі краінамі Эўразьвязу з пачатку 2024 году спробаў незаконнага пранікненьня з беларускай тэрыторыі дасягнула 30.022.
Паводле прагнозаў Белгідрамэту, да 16 верасьня ў Беларусі захаваецца сьпякота і максымальная тэмпэратура па-ранейшаму будзе знаходзіцца паблізу 30-градуснай адзнакі.
Інфармацыя паступіла ад Мінабароны Расеі. 13 верасьня Расея і Ўкраіна абмяняліся палоннымі па формуле «49 на 49».
«У час вострага ваенна-палітычнага становішча» на Блізкім Усходзе і каля межаў Беларусі Менску «патрэбныя ня проста кансультацыі, патрэбныя сумесныя дзеяньні» з Тэгеранам.
У жніўні цэны ў сфэры будаўніцтва ў Беларусі вырасьлі на 1,1%, за 8 месяцаў 2024 году — на 8,4%, сьведчаць зьвесткі Белстату.
Ратавальнікі працягваюць тушыць лясны пажар на плошчы 14,5 га на тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка ў Хойніцкім раёне.
Рэгуляваныя дзяржавай цэны і тарыфы ў жніўні 2024 году ў Беларусі вырасьлі на 7,4% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2023 году.
Колькасьць злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, у Беларусі расьце, гэта праблема ня вырашаная, заявіў генпракурор Андрэй Швед.
Тэму палітвязьняў у Беларусі закрануў падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Францыі расейскі апазыцыянэр Уладзімір Кара-Мурза, вызвалены ў рамках маштабнага абмену вязьнямі паміж краінамі Захаду, Расеяй і Беларусьсю.
Амбасада Таджыкістана ў Менску 10 верасьня рэкамэндавала сваім грамадзянам часова ўстрымацца ад паездак у Беларусь.
Прапагандысты дзяржаўнай тэлевізіі адкрыта заклікалі моладзь галасаваць на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 года за Аляксандра Лукашэнку.
7–12 гадзінаў дасягае спазьненьне аўтобусаў з прычыны чэргаў на беларуска-літоўскай мяжы, сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позірк» аналіз паведамленьняў прадпрыемства «Мінсктранс» у спэцыялізаваным тэлеграм-канале «Минсктранс.Международные маршруты» за апошнія трое сутак (7–9 верасьня).
Падставай для спыненьня службы ў органах унутраных спраў будзе набыцьцё грамадзянства або падданства замежнай дзяржавы.
У Львове 9 верасьня адкрыўся Беларускі дом і на яго базе музэй «Свабодная Беларусь з Украінай у сэрцы», паведаміў заснавальнік дабрачыннага фонду «Свабодная Беларусь» Аляксей Францкевіч.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.
На большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласьцей захоўваецца надзвычайная пажарная небясьпека, вынікае з паведамленьня Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС.
Загрузіць яшчэ