У ваенным пляне расейскі ракетны абстрэл Украіны ня мае сэнсу, лічыць заснавальнік Conflict Intelligence Team Руслан Левіеў. Нават пакінуўшы без электрычнасьці шэраг рэгіёнаў Украіны, Расея не прымусіць украінскіх салдат здавацца ў палон, і «фронт не пасыплецца», лічыць Левіеў.