У Ваўкавыску міліцыя прыйшла на курсы беларускай мовы «Мова нанова». Каля 30 чалавек даставілі ў мясцовы РАУС, пазьней усіх адпусьцілі.
Лідэр беларускага стрыт-панк-гурту Mister X Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года пазбаўленьня волі за танец у стрынгах перад міліцыяй, часова вярнуўся дадому: ён выходзіць з сухой галадоўкі, якую трымаў у СІЗА 16 дзён.
Два гады таму Назарбаеў сышоў з пасады прэзыдэнта. Ці стаў яго ўплыў у Казахстане меншы? Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе тэлеканал «Настоящее время»
«Сілавік ёсьць, разумовіка ня трэба». Гэта фраза з новай сэрыі мультсэрыялу «Масяня», якая расказвае пра татальны кантроль насельніцтва з боку сілавікоў. Паводле сюжэту, насельніцтва Расеі падзялілі на дзьве часткі: адна са зброяй сочыць за другой і кантралюе кожнае дзеяньне.
Песьня беларускага гурту «Галасы ЗМеста» для «Эўравізіі» выклікала вострую дыскусію. «Я научу тебя плясать под дудочку. Я научу тебя ходить по струночке. Ты будешь всем доволен, рад всему. Тебе же лучше будет самому», — такі яе рэфрэн.
На гэтым тыдні Лукашэнка прызначыў новага кіраўніка Сьледчага камітэта. Ім стаў Дзьмітрый Гара, раней — намесьнік генэральнага пракурора. Ён ужо заявіў, што кардынальных зьмен у дзейнасьці ведамства ня будзе.
Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла пакет захадаў для падтрымкі эканомікі памерам $1,9 трыльёна, які прадугледжвае непасрэдныя выплаты па $1400 большасьці амэрыканцаў.
У эфіры тэлеканалу «Настоящее время» фільм «Залатое дно» абмеркавалі стваральнік тэлеграм-каналу Nexta Сьцяпан Пуціла і палітычны аналітык Валер Карбалевіч
Расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны знаходзіцца ў карантыннай камэры ў СІЗА-3 у пасёлку Кальчугіна ва Ўладзімірскай вобласьці, паведаміў 3 сакавіка абаронца Вадзім Кобзеў ды іншыя паплечнікі палітыка.
У сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна, як адзначылі шматлікія СМІ, галоўнай была карцінка.
Эстонскія навукоўцы распрацавалі ачышчальнік паветра, які можна насіць на шыі: ён забівае да 99% вірусаў побач з носьбітам, у тым ліку ўзбуджальнікаў COVID-19.
Урад Беларусі замарозіў цэны на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасьці і шэраг лекаў.
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі дзеяньні ўладаў асудзілі больш за дзьве тысячы прадстаўнікоў спорту. Яны падпісалі адкрыты ліст з заклікам спыніць гвалт, вызваліць усіх палітвязьняў і правесьці паўторныя выбары.
Былы намесьнік камандзіра баявой групы спэцпадразьдзяленьня «Алмаз» МУС Беларусі Ігар Макар адмаўляецца ад крапавага бэрэта.
Маскоўскі абласны суд пакінуў расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага пад вартай.
На акцыях з патрабаваньнем вызваліць Аляксея Навальнага 23 студзеня ў розных гарадах Расеі рэкордная колькасьць затрыманых: больш за 3,5 тысячы чалавек па ўсёй краіне, звыш 1300 — у Маскве, каля 500 — у Санкт-Пецярбургу.
Аэрапорт «Унукава» не дае дазволу журналістам здымаць прыбыцьцё расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, які плянуе вярнуцца з Бэрліну ў Расею ў нядзелю, 17 студзеня.
Вясной 2020 года, да выбараў, у Беларусі было ўсяго 3 палітвязьні, сёньня іх больш за 180.
Аляксандар Лукашэнка падпісаў новыя Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія прадугледжваюць у тым ліку штрафы за «сьцяг на бальконе». Законы ўступяць у сілу 1 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».
Загрузіць яшчэ