Чаму беларусы маўчаць, назіраючы, як чужыя танкавыя гусеніцы «бразгаюць» ужо не за Бугам (чым палохаў Лукашэнка ў жніўні 2020-га), а па родных гасьцінцах і прасёлках, па берагах Прыпяці, Сожа і Дняпра?
Цяпер кожны беларус ведае: на вайну яго ці ягоных дзяцей пашлюць толькі ў тым выпадку, калі на Беларусь ці на Расею нападзе вораг (так паабяцаў Лукашэнка). Праблема, аднак, у тым, як даведацца, хто на каго напаў?
Калі ўлады нарэшце адменяць забарону на наземны выезд з краіны? Ужо больш як год журналісты штомесяц зьвяртаюцца з гэтым пытаньнем да чыноўнікаў. І ня чуюць нічога пэўнага ў адказ.
Амаль штодня зьяўляюцца паведамленьні пра тых беларускіх палітуцекачоў, якія наважыліся вярнуцца на радзіму.
Сьнежаньская агаворка Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што рэфэрэндум у лютым адбудзецца, «калі не пачнецца вайна», ледзь ня штодня набывае новыя сэнс і зьмест.