У Менску перавялі на індывідуальнае навучаньне адну клясу гімназіі № 2, піша Міністэрства аховы здароўя.
У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі, што «пакуль вучоба ўва ўсіх навучальных установах ідзе ў штатным рэжыме».
Спыталі вядомых беларусаў, ці мяняюць яны свае асабістыя і прафэсыйныя пляны праз пандэмію каранавірусу ў сьвеце.
У Беларускай праваслаўнай царкве і Рымска-каталіцкім касьцёле ў Беларусі паведамілі, што пакуль не скасоўвалі масавых набажэнстваў і ня ўводзілі нейкіх асаблівых абмежаваньняў.
Але беларусы пакуль ад канцэртаў не адмаўляюцца. Даведаліся ў арганізатараў музычных імпрэзаў, як яны працуюць ва ўмовах пашырэньня каранавірусу.
У суседніх краінах такія захады ўжо прымаюцца.
Беларуска Натальля, якая жыве ў паўднёвай частцы Сардыніі (італьянская выспа ў Міжземным моры), расказала карэспандэнту Свабоды, што адбываецца ў краіне.
У памежных пунктах пры ўезьдзе ў Беларусь праводзіцца праверка, каб выявіць ініфікававаных каранавірусам.
Бюджэтнікі абураліся новай схемай выплаты заробкаў яшчэ на пачатку лютага. Свабода пагаварыла зь (яны працуюць у бюджэтных і іншых арганізацыях) і даведалася — у сакавіку лепш ня стала.
«Каранавірус нікому нічога добрага не зрабіў, у тым ліку авіябізнэсу», — кажа генэральны дырэктар «Белавія» ў маркетынгу Ігар Чаргінец.
Аляксандар Лукашэнка ўзнагародзіў Валянціну Мацьвіенку ордэнам Францішка Скарыны 3 красавіка 2019 году да яе 70-годзьдзя. Як сказана ва ўказе, «за значны асабісты ўклад ва ўмацаваньне дружалюбных адносін і разьвіцьцё супрацоўніцтва» паміж Беларусьсю і Расеяй.
У свой час шматкватэрныя дамы ў вёсках сьпешна будавалі для работнікаў саўгасаў. З выгодаў — пячное ацяпленьне і электрычнасьць. Празь дзясяткі гадоў цагляныя будынкі прамярзаюць і разбураюцца. Свабода наведала дзьве вёскі пад Віцебскам і паслухала, на што скардзяцца жыхары шматкватэрных дамоў.
Прыватны дом Ніны Мігачовай у цэнтры Менску хочуць зьнесьці дзеля будаўніцтва, якое распачала група кампаній «Стромінвэст». Жанчына зьвярталася ў многія дзяржаўныя інстанцыі і нават у дзяржаўны сакратарыят Савету бясьпекі. Суд вырашыў выселіць жанчыну прымусова.
Закрыты амаль чатыры гады таму менскі аўтавакзал «Усходні» зноў пачне працаваць. Раней там хацелі адкрыць выставачны комплекс.
Студэнт з Ірану, у якога выявілі каранавірус COVID-19, знаходзіцца ў лякарні, там яго пратрымаюць два тыдні на карантыне.
У кампаніі «Гудс фром Чайна» не выключаюць, што праз каранавірус праца з Кітаем можа спыніцца на пэўны тэрмін.
«Яшчэ да агляду лекарамі дома падпісалі паперы, што з кватэры без неабходнасьці выходзіць ня будзем, а калі гэта робім, то толькі ў масцы».
У Генпракуратуры Беларусі карэспандэнту Свабоды паведамілі, што затрыманы сьведка Яговы Мікалай Махалічаў з Расеі знаходзіцца ў СІЗА № 2 у Віцебску. Генпракуратура ж будзе прымаць рашэньне пра экстрадыцыю.
У Міністэрстве культуры і ва ўпраўленьні культуры Менгарвыканкама паведамілі, што не давалі дазволу ставіць помнік сэрбскаму бізнэсоўцу Срэцену Карычу на вуліцы Стэфаніі Станюты ў Менску.
Кінакрытык Тарас Тарналіцкі паглядзеў фільм дома ў рэжысэра стужкі Ўладзімера Янкоўскага. Кажа, «няма такога, што вось мы былі пад Расеяй і гэта было добра, ёсьць крытычны погляд на той час, але не сказаць, каб жорсткі».
Загрузіць яшчэ