Маштабныя лясныя пажары ў Лос-Анджэлесе: ёсьць загінулыя і разбурэньні. Фотагалерэя

Маштабны пажар у раёне Пасыфік-Палісэйдс у Лос-Анджэлесе. 7 студзеня 2025 году.

8 студзеня прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў у штаце Каліфорнія рэжым стыхійнага бедства для барацьбы з наступствамі катастрофы і паскарэньня фэдэральнай дапамогі пацярпелым.

Гелікоптэр распыляе ваду над ачагом пажару ў раёне Пасыфік-Палісэйдс у Лос-Анджэлесе. 7 студзеня 2025 году.

Байдэн адмяніў сваю апошнюю замежную паездку на пасадзе прэзыдэнта ЗША ў Італію з прычыны пажараў у штаце Каліфорнія, паведаміла прэс-сакратарка Белага дома Карын Жан-П'ер.


 

Пажарныя спрабуюць патушыць пажар у Альтадэне, штат Каліфорнія, ЗША. 8 студзеня 2025 году.
 

Пажарныя тушаць пажар у Альтадэне, штат Каліфорнія, ЗША. Змагацца з стыхіяй ратавальныя службы прыцягнулі ўсіх мясцовых пажарных.





 

Будынкі гараць на вяршыні пагорка ў раёне Пасыфік-Палісэйдс, Лос-Анджэлес. 8 студзеня 2025 года.
 

Мэган Мантыя (зьлева) і яе хлопец Томас глядзяць на дом, зьнішчаны полымем, у Альтадэне. 8 студзеня 2025 году
 

Эвакуацыя з дома для сталых людзей у Альтадэне, штат Каліфорнія, пры набліжэньні пажару.
Усяго ў штаце Каліфорнія з прычыны маштабных лясных пажараў эвакуавалі як мінімум 30 тысяч жыхароў. Агулам загад на эвакуацыю атрымалі больш за 100 тысяч чалавек.

Агонь ахапіў дом з каляднай ялінкай усярэдзіне. Раён Пасыфік-Палісэйдс, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША. 7 студзеня 2025 году.


 

Дом гарыць у раёне Пасыфік-Палісэйдс, Лос-Анджэлес. У гэтым раёне месьцяцца рэзыдэнцыі сусьветных славутасьцяў
 

Разбурэньні ад пажару ў раёне Пасыфік-Палісэйдс, Лос-Анджэлес.
Сярод зорак, якія страцілі свае дамы, — Мэндзі Мур, Кэры Элуэс і Пэрыс Гілтан, паведамляе AP. Білі Крыстал і яго жонка Джэніс страцілі дом, у якім пражылі 45 гадоў.
«Мы выгадавалі тут нашых дзяцей і ўнукаў. Кожны сантымэтар нашага дома быў напоўнены любоўю. Прыгожыя ўспаміны, якія нельга адабраць», – кажа сям'я.
 

Мужчына на руінах згарэлага дому тушыць са шланга рэшткі пажару. Раён Пасыфік-Палісэйдс, Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША. 8 студзеня 2025 году
 

Аўтамабілі, якія згарэлі ад пажару. Альтадэна, штат Каліфорнія, ЗША
 

Мужчына ў Альтадэне ідзе паўз прадпрыемства, якое зьнішчыў агонь
 

Дамы ў агні на вуліцы Альтадэны, штат Каліфорнія.
Фота дае ўяўленьне пра моцны вецер, які вельмі ўскладняе тушэньне пажару. Паводле зьвестак Нацыянальнай мэтэаралягічнай службы, 9 студзеня парывы ветру дасягалі 129 км/гадз. Чакаецца, што 10 студзеня хуткасьць ветру зьнізіцца.
 

Гелікоптэр распыляе ваду над раёнам Пасыфік-Палісэйдс, Лос-Анджэлес. 7 студзеня 2025 году.
У Паўднёвай Каліфорніі, дзе месьціцца Лос-Анджэлес, з траўня выпала ўсяго 2,5 мілімэтра ападкаў. Тэмпэратуры стаяць вышэйшыя, чым звычайна, а дажджоў менш за норму. Таму пажаранебясьпечны сэзон зрабіўся даўжэйшы.
Згодна з апошнімі дадзенымі, сэзон лясных пажараў у Каліфорніі пачынаецца раней і заканчваецца пазьней з прычыны павышэньня тэмпэратуры і зьмяншэньня колькасьці ападкаў, што зьвязана са зьменамі клімату. Дажджы, якія звычайна завяршаюць пажаранебясьпечны сезон, часта затрымліваюцца, а гэта азначае, што пажары могуць працягвацца і зімой, паведамляе Заходняя асацыяцыя кіраўнікоў пажарных службаў (WFCA).